Востраў Дрыга́льскага () — востраў у Антарктыцы, у сярэдзіннай частцы мора Дэйвіса (Паўднёвы акіян).
Плошча вострава 204 км². Вышыні да 327 м. Паверхня вострава пакрытая лёдам. Берагі абрывістыя.
Востраў адкрыты ў 1912 годзе аўстралійскай антарктычнай экспедыцыяй пад кіраўніцтвам Д. Моўсана. Названы ў гонар нямецкага географа, геафізіка, палярнага даследчыка Э. Дрыгальскага. Упершыню востраў даследаваны савецкай Антарктычнай экспедыцыяй у 1956 годзе.
Літаратура
Спасылкі Дригальского остров // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru
Катэгорыя:Астравы Антарктыды Катэгорыя:Незаселеныя астравы Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар людзей