Слонімскі павет () — адміністрацыйная адзінка ў складзе Слонімскай, Літоўскай і Гродзенскай губерняў, якая існавала ў 1795—1920 гадах. Цэнтр — горад Слонім.
Гісторыя У 1795 годзе Слонімскі павет у выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай далучаны да Расійскай імперыі і практычна ў тых жа межах уключаны ў Слонімскую губерню, з 12 снежня 1796 года ў Літоўскай губерні, з 28 жніўня 1802 года ў Гродзенскай губерні. Плошча каля 6,3 тыс. кв. вёрст.
У 1915 годзе тэрыторыя Слонімскага павета занята нямецкімі, у пачатку 1919 — польскімі войскамі. 3 4 лютага 1921 года Слонімскі павет у складзе Навагрудскага ваяводства Польшчы.
Насельніцтва Насельніцтва ў 1878 — 161,2 тыс. чал. (у т.л. ў Слоніме 15,4 тыс. чал.). Паводле даных перапісу 1897 года ў павеце пражывала 226,3 тыс. чалДемоскоп Weekly — Приложение. Справочник статистических показателей. У тым ліку беларусы — 80,7 %; яўрэі — 15,2 %; рускія — 2,1 %; палякі — 1,6 %. У павятовым горадзе Слоніме пражывала 15 863 чал., у мястэчках: Ружаны — 6036 чал., Косава — 5537 чал., Дзятлава — 3200 чал.
У павеце мелася 1035 населеных пунктаў, у т.л. 15 мястэчак (Бусяж, Быцень, Вензавец, Галынка, Дварэц, Дзераўная, Дзярэчын, Азярніца, Жыровічы, Здзітаў, Здзяцел (Дзятлава), Косава, Моўчадзь, Ружаны, Старыя Дзевяткавічы), 534 дробныя паселішчы (менш як па 25 чал.).
Апрача Жыровіцкага манастыра, былі 73 царквы, 5 касцёлаў, 30 іўдзейскіх малітоўных дамоў і сінагог.
Адміністрацыйны падзел У 1861—1866 гадах утвораны 23 воласці:
Боркінская воласць (цэнтр — Боркінскае), Быценская воласць (цэнтр — м. Быцень), Гічыцкая воласць (цэнтр — Ёлкі), Дабромысленская воласць (цэнтр — с. Дабромысль), Дварэцкая воласць (цэнтр — м. Дварэц), Дзераўноўская воласць (цэнтр — с. Дзераўная), Дзярэчынская воласць (цэнтр — м. Дзярэчын), Дзятлаўская воласць (цэнтр — Вензавец), Жыровіцкая воласць (цэнтр — в. Жыровічы), Казлоўская воласць (цэнтр — в. Доўбневічы), Кастровіцкая воласць (цэнтр — в. Кастровічы), Косаўская воласць (цэнтр — м. Косава), Курылавіцкая воласць (цэнтр — в. Курылавічы), Люшнеўская воласць (цэнтр — с. Люшнева), Мар’янская воласць (цэнтр — в. Трыбушкі), Міжэвіцкая воласць (цэнтр — в. Міжэвічы), Пацаўская воласць (цэнтр — с. Накрышкі), Пескаўская воласць (цэнтр — в. Нова-Пескі), Раготнаўская воласць (цэнтр — с. Раготна), Ружанская воласць (цэнтр — м. Ружаны), Старавеская воласць (цэнтр — в. Старая Весь), Чамерская воласць (цэнтр — СакаловаКарта да арт. ), Шылавіцкая воласць (цэнтр — с. Шылавічы)
Ураднікі павета Слонімскія павятовыя маршалкі
Літаратура
Катэгорыя:Паветы Гродзенскай губерні
Катэгорыя:Гісторыя Слоніма