Іван Рыгоравіч Махота (1918—1943) — старшы лейтэнант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія Іван Махота нарадзіўся 9 ліпеня 1918 года ў вёсцы Папаснае (цяпер — Навамаскоўскі раён Днепрапятроўскай вобласці Украіны). Скончыў рабфак. У 1939 годзе Махота быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1941 годзе ён скончыў Саратаўскае танкавае вучылішча. З сакавіка 1942 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны.

Да кастрычніка 1943 года старшы лейтэнант Іван Махота камандаваў танкавай ротай 257-га танкавага батальёна 108-й танкавай брыгады 9-га танкавага корпуса 65-й арміі Беларускага фронту. Вызначыўся падчас вызвалення Гомельскай вобласці Беларускай ССР. 20-21 кастрычніка 1943 года экіпаж Махоты, ведучы баі за пашырэнне плацдарма на заходнім беразе Дняпра, знішчыў 3 артылерыйскіх батарэі, 8 кулямётаў, 10 павозак, каля 200 салдат і афіцэраў праціўніка, прыняў актыўны ўдзел у вызваленні шэрагу вёсак Лоеўскага раёна. 21 кастрычніка 1943 года ў баі танк Махоты быў падбіты. На падпаленай машыне экіпаж паспеў знішчыць яшчэ адну артылерыйскую батарэю, жыўцом сгарэўшы ў танку. Першапачаткова быў пахаваны ў вёсцы Страдубка Лоеўскага раёна, пазней перапахаваны ў вёсцы Чаплін таго ж раёна.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за «мужнасць, адвагу і гераізм, праяўленыя ў барацьбе з нямецкімі захопнікамі», старшы лейтэнант Іван Махота пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Быў таксама ўзнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны 2-й ступені і Чырвонай ЗоркіУказ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1..

У гонар Махоты названая вуліца ў яго роднай вёсцы.

Літаратура

И генерал, и рядовой. Днепропетровск: Промiнь, 1983.

Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Танкісты Вялікай Айчыннай вайны