Велікары́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Велікарыта.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Масевіцкага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў Брэсцкім раёне. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 12 населеных пунктаў.

26 сакавіка 2017 года ўтворана вёска Станцыя ЗакруцінРешение Малоритского районного Совета депутатов от 26 сентября 2017 г. № 175 Об образовании и установлении границ сельского населенного пункта Малоритского района.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (11 населеных пунктаў) — 1813 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 86,5 % — беларусы, 8,2 % — украінцы, 3,9 % — рускія, 0,6 % — палякіЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (12 населеных пунктаў) — 1277 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с. Великоритский сельский Совет: информационный альбом. — Малорита, 2016. — 38 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Брэсцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе