Галіна Аляксандраўна Барташэ́віч (, Слуцк — Валодзіна Т. В. У памяць пра Галіну Барташэвіч) — беларускі фалькларыст, доктар філалагічных навук (1994), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986).

Біяграфія У 1956 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1957—1993 гадах працавала ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. З 1993 года ў Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі (цяпер Акадэмія паслядыпломнай адукацыі), з 1994 года на пасадзе прафесара кафедры метадаў і зместу выхавання.

Навуковая дзейнасць Даследуе праблемы беларускай фалькларыстыкі, фальклору Вялікай Айчыннай вайны, дзіцячы, каляндарна-абрадавы і пазаабрадавы сучасны фальклор.

Аўтар кніг «Вершаваныя жанры беларускага дзіцячага фальклору» (1976), «Беларуская народная паэзія веснавога цыкла і славянская фальклорная традыцыя» (1985), «Магічнае слова» (1990), «Жанравая спецыфіка каляндарна-абрадавай паэзіі ўсходніх славян» (1993) і інш.

Зноскі

Літаратура

Валодзіна Т. В. У памяць пра Галіну Барташэвіч // Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні: зб. навук. пр. — Мінск : Беларуская навука, 2022. — Вып. 9. — С. 406—409.

Спасылкі Барташэвіч Галіна Аляксандраўна // Праект ЭТНАЎСЁ

Катэгорыя:Фалькларысты Беларусі Катэгорыя:Фалькларысты СССР