Дон-1500 — савецкі збожжаўборачны камбайн, які выпускаецца заводам «Растсельмаш». «1500» у назве азначае шырыню малацільнага барабана. Мадыфікацыі: ДОН-1500, ДОН-1500А, ДОН-1500Б, Дон-1500Н (для нечарназемнай зоны), Дон-1500Р (рысаўборачны, гусенічны).
Серыйна камбайн пачаў выпускацца з 1986 года, у наступным стаўшы адным з самых папулярных збожжаўборачных камбайнаў у СНД. У 2006 годзе на змену «Дон-1500» прыйшла серыя камбайнаў «Acros 530» і «Vector 410».Камбайны ДОН
Камбайны «ДОН-1500» камплектуюцца дызельнымі рухавікамі Д-260 і ЯМЗ-238. Першапачаткова ўсталёўваўся рухавік СМД-31А.
Тэхнічныя характарыстыкі Магутнасць рухавіка ЯМЗ-238 — 235 к. с. Шырыня захопу жняяркі — ад 6 да 8, 6 м Прапускная здольнасць малатарні — 10 — 12 кг/сек. Максімальная хуткасць: Транспартная — 22 км/г Рабочая — да 10 км/г Аб’ём бункера — 6 м3 Колькасць клавіш соломотряса — 5 Прадукцыйнасць, т/гадзіну — 14 Дыяметр барабана, мм — 800 Шырыня малатарні — 1500
На гэтыя камбайны ўсталёўваюцца капняльні, драбняльні і раскідвальнікі.
Гл. таксама Дон-1200 СК-5 "Ніва" СК-6 "Колас"
Катэгорыя:Збожжаўборачныя камбайны