Глеб Юр’евіч Верашча́гін (; — ) — вучоны ў галіне лімналогіі, гідрабіялогіі, доктар геаграфічных навук, прафесар.
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Гасцееўка Казлоўскага павета Тамбоўскай губерні (зараз у Мічурынскім раёне Расіі). У 1908 годзе скончыў Варшаўскую гімназію, у 1913 годзе — Варшаўскі ўніверсітэт. Быў прызначаны заштатным захавальнікам Заалагічнага музея Варшаўскага ўніверсітэта. З 1914 года на пасадзе малодшага заолага Заалагічнага музея Пецярбургскай Акадэміі навук, з 1918 г. — малодшага захавальніка. З 1924 г. Г. Ю. Верашчагін па сумяшчальніцтву — вучоны сакратар Камісіі па вывучэнню возера Байкал, з 1929 г. — загадчык Байкальскай біялагічнай станцыяй, а з в 1930 г. яе дырэктар.
Памёр 5 лютага 1944 г. пахаваны на беразе Байкала, на могілках у пасёлку Лісцвянка (Іркуцкі раён Іркуцкай вобласці).
Навуковая дзейнасць Вучонаму належаць працы па планктоне і прэснаводным ракападобным, ледавіковым рэжыме, дынаміцы і марфалогіі берагоў Байкала, яго гідрабіялогіі, дынаміцы водных мас. Аўтар тэорыі марскога паходжання флоры і фаўны возера Байкал.
З’яўляецца аўтарам 286 навуковых прац, апошняя з іх — навукова-папулярны нарыс «Байкал», напісаная вучоным у апошнія дні жыццяГлеб Юрьевич Верещагин (1889—1944) // Магия Байкала.
У 1927 годзе Г. Ю. Вершчагін прымаў удзел у 4-м Міжнародным лімналагічным кангрэсе ў Рыме, на якім атрымаў медаль і дыплом і быў абраны членам Савета міжнароднага аб’яднання лімнолагаў.
Памяць У Музеі земляробства Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ўстаноўлены бронзавы бюст (скульптар Манашкін)Музей Землеведения МГУ.
Літаратура
Спасылкі Кардашевская П. А. Верещагин Глеб Юрьевич // Национальная библиотека Республики Бурятия. Информационный портал — Байкал-Lake Глеб Юрьевич Верещагин (1889—1944) // Магия Байкала
Катэгорыя:Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Географы СССР Катэгорыя:Біёлагі СССР Катэгорыя:Даследчыкі Сібіры