Радзівіл — прозвішча літоўскага паходжання.

Радзівілы — арыстакратычны род гербу «Трубы».

Вядомыя асобы Алена Радзівіл з Пшадзецкіх (1753—1821) — статс-дама, жонка віленскага ваяводы Міхала Гераніма Радзівіла; заснавальніца парку «Аркадыя» ў . Аляксандр Людвік Радзівіл (1594—1654) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага княства Літоўскага.

Барбара Радзівіл (1520—1551) — каралева польская і вялікая княгіня літоўская, знакамітая літоўская прыгажуня. Вацлаў Мікалай Радзівіл (1880—1914) — арыстакрат, ваенны, муж Марыі Магдалены Радзівіл. Войцех Радзівіл (1476—1519) — рэлігійны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Геранім Лявон Радзівіл (1808—1885) — 11-ы ардынат клецкі, генерал ад кавалерыі ў рускай імператарскай арміі. Дамінік Мікалай Радзівіл (1643—1697) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Жыгімонт Караль Радзівіл (1591—1642) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, мецэнат. Ежы Юзаф Радзівіл (1668—1689) — дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, 7-ы ардынат Нясвіжскі. Канстанцін Мацвеевіч Радзівіл (1793—1869) — арыстакрат, палітычны і грамадскі дзеяч Царства Польскага і Расійскай імперыі. Караль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку» (1734—1790) — ваявода віленскі, вялікі мечнік літоўскі, 10-ы нясвіжскі ардынат. Леан Уладзіслаў Радзівіл (1888—1959) — палітычны дзеяч Польскай Рэспублікі, апошні нясвіжскі і клецкі ардынат. Леон Радзівіл (1880—1927) — французскі арыстакрат. Магдалена Радзівіл з Завішаў (1861—1945) — дзеяч беларускага культурнага руху, мецэнатка. Максім Радзівіл (нар. 1988) — канадскі матэматык. Марыя Радзівіл (1625—1660) — княгіня, другая жонка вялікага гетмана літоўскага Януша Радзівіла, дзяячка праваслаўнай царквы. Мацей Радзівіл (нар. 1961) — польскі філосаф і фінансіст.

Станіслаў Казімір Радзівіл (1648—1690) — дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, 5-ы ардынат Клецкі. Стэфанія Радзівіл (1809—1832) — фрэйліна, адзіная дачка князя Дамініка Гераніма Радзівіла. Франц Радзівіл (1895—1983) — нямецкі мастак. Эліза Радзівіл (1803—1834) — князёўна Радзівіл, увайшла ў гісторыю як першае каханне кайзера Вільгельма I.