Казі́мір Маце́й Кабылі́нскі (; ,  — ) — удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў.

Біяграфія Валодаў маёнткам Залясяны.

Спачатку загадваў конным аддзелам у паўстанчым атрадзе пад камандаваннем Валерыя Урублеўскага. Разам з ім у аддзеле былі і яго сыны Адольф і Уладзіслаў, зяць Рафал Карыцкі, з Адольф і пляменнік Адольф Навасельскі, які стаў ягоным ад’ютантам.

Вядома, што коннікі Кабылінскага захапілі Ружаны, акружылі казарму і абаззброілі салдат. Царскія войскі пазней дагналі паўстанцаў ля Вялікага Кута, аднак у баі атрымалі паражэнне і адышлі, пакінуўшы сваіх забітых і параненых на полі.

17—18 ліпеня 1863 года аб’яднаныя сілы Казіміра Кабылінскага (56 коннікаў), Фелікса Гурскага (46 коннікаў) і Міхала Квапішэўскага (38 конных) атрымалі перамогу над казакамі ў бітве пад Шапятовам.

Увосені атрад Кабылінскага дзейнічаў у ваколіцах Калушына (цяпер у Мазавецкім ваяводстве). Браў удзел у баях з расійскімі войскамі 27 кастрычніка пад Куфлевам, 29 кастрычніка пад Чырвонкай. У абодвух выпадках паўстанцы атрымалі паражэнне. Пасля гэтага да атраду Кабылінскага далучыліся конныя аддзелы Казіміра Нарбута і Людвіка Лютынскага.

На загад палкоўніка Адама Андрэя Зялінскага аб’яднаны атрад рушыў у бок Мінску на дапамогу, па дарозе злучыўшыся з конніцай Міхала Гейдэнрайха-Крука. 4 лістапада ў баі паміж Меняй, Сёдлай і Пясэчнай аб’яднаныя атрады паўстанцаў процістаялі войскам капітана Гольштэйна. У гэтым баі паўстанцы страцілі 20 чалавек забітымі, сярод якіх быў і Казімір Кабылінскі. Пасля яго гібелі 200-асобавы ліцвінскі атрад быў аб’яднаны з коннікамі Янкоўскага, Лянецкага, Зялінскага і Крука.

Меў жонку Вікторыю з Казаковічаў.

Заўвагі

Крыніцы

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў Катэгорыя:Нарадзіліся 25 лютага Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1816 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Беластоцкім павеце Катэгорыя:Памерлі 4 лістапада Катэгорыя:Памерлі ў 1863 годзе Катэгорыя:Памерлі ў Мазавецкім ваяводстве Катэгорыя:Загінулі ў баі