В’етнамская вайна — вайна паміж Паўночным В’етнамам і ЗША. Адзін з узброеных канфліктаў, які адбываўся падчас Другой Індакітайскай вайныХроника войны во Вьетнаме.
Вайна пачалася як грамадзянская ў Паўднёвым В’етнаме, у далейшым у яе ўмяшаліся Паўночны В’етнам і ЗША пры падтрымцы шэрагу іншых краін. Такім чынам, з аднаго боку вайна вялася за ўз’яднанне дзвюх частак краіны і стварэнне адзінай дзяржавы, а з другога — за захаванне незалежнасці праамерыканскага Паўднёвага В’етнама.
Перадумовы вайны Вайна ў Індакітаі 1945—1954 гадоў скончылася падпісаннем пагаднення, згодна з якім Французскі Індакітай быў падзелены на чатыры незалежныя дзяржавы: Лаос, Камбоджа, Паўднёвы В’етнам і Паўночны В’етнам.
Тэрыторыя В’етнама была часова падзелена па 17-й паралелі (дзе была створана дэмілітарызаваная зона) на дзве часткі. Уз’яднанне краіны меркавалася ажыццявіць пасля ўсеагульных свабодных выбараў, якія павінны былі адбыцца не пазней за сярэдзіну 1956 года.
У гэты час пачала рэзка ўзрастаць роля ЗША у в’етнамскіх справах. Пасля перамогі камуністаў у Кітаі адміністрацыя ЗША разглядала падзеі ў В’етнаме як частку камуністычнай экспансіі ў рэгіёне і стала аказваць ваенную дапамогу Францыі ў вайне. Пасля Жэнеўскіх пагадненняў амерыканцы ўзялі курс на замену Францыі ў якасці процівагі камуністычным сілам у Індакітаі. Амерыканская адміністрацыя зрабіла стаўку на Нго Дзінь З’ема, прэм’ер-міністра Дзяржавы В’етнам. 16 ліпеня 1955 года З’ем заявіў, што Паўднёвы В’етнам не будзе выконваць Жэнеўскія пагадненні, усеагульных выбараў не будзе і што тут павінна быць антыкамуністычная дзяржава. У кастрычніку таго ж года ён правёў рэферэндум, на якім ставілася пытанне, заставацца Паўднёваму В’етнаму манархіяй або стаць рэспублікай. З’ем абвясціў, што паводле вынікаў гэтага рэферэндуму манархія адмяняецца, і абвясціў сябе першым прэзідэнтам зараз ужо «Рэспублікі В’етнам».
З’ем аднаасобна прымаў многія важнейшыя дзяржаўныя рашэнні. На дзяржаўныя пасады ён прызначаў сваіх сваякоў (да прыкладу, яго брат Нго Дзінь Ню ўзначальваў тайную паліцыю) ці тых, хто быў асабіста адданы яму. Адной з вельмі грубых памылак З’ема была адмена вясковага самакіравання, што парушала шматвяковыя в’етнамскія традыцыі. Падобная палітыка выклікала пратэсты сярод мясцовага насельніцтва, і ўрад З’ема губляў папулярнасць.
Ранні перыяд вайны Толькі ў пачатку 1959 года было прынята канчатковае рашэнне: не бачачы мірных шляхоў ўз’яднання краіны пасля зрыву ўмоў Жэнеўскіх пагадненняў, паўночныя камуністы зрабілі выбар на карысць падтрымкі антыз’емаўскага падполля. З сярэдзіны года на поўдзень сталі адпраўляцца «ваенныя саветнікі», якія выраслі ў гэтых месцах і апынуліся на поўначы пасля падзелу краіны. Спачатку перакідка людзей і ўзбраенняў ажыццяўлялася праз дэмілітарызаваную зону (ДМЗ), але пасля ваенных поспехаў камуністычных сіл у Лаосе транзіт пачаў ажыццяўляцца праз лаоскую тэрыторыю. Так паўстала «сцежка Ха Шы Міна», пралягаючая праз Лаос у абыход ДМЗ і далей на поўдзень, заходзячы на тэрыторыю Камбоджы. Выкарыстанне паўночнав’етнамскімі войскамі тэрыторыі Лаоса і Камбоджы з’яўлялася парушэннем нейтралітэту гэтых краін.
У снежні 1960 года ўсе паўднёвав’етнамскія групоўкі, якія змагаліся супраць рэжыму З’ема, аб’ядналіся ў Нацыянальны фронт вызвалення Паўднёвага В’етнама (НФВПВ), які атрымаў у краінах Захаду шырокую вядомасць як В’етконг. Дзякуючы падтрымцы Паўночнага В’етнама партызаны дзейнічалі ўсё больш паспяхова. Гэта прымусіла ЗША ўзмацніць ваенную дапамогу ўраду З’ема. У снежні 1961 года ў краіну былі перакінуты першыя рэгулярныя падраздзяленні Узброеных сіл ЗША — дзве верталётныя роты, закліканыя павялічыць мабільнасць урадавай арміі. Пастаянна адбывалася нарошчванне корпуса саветнікаў у краіне. Амерыканскія саветнікі займаліся падрыхтоўкай паўднёвав’етнамскіх салдат і ўдзельнічалі ў планіраванні баявых аперацый. У гэты перыяд падзеі ў Паўднёвым В’етнаме яшчэ не прыцягвалі асаблівай увагі амерыканскай грамадскасці, аднак адміністрацыя Джона Кенэдзі была поўная рашучасці адлюстраваць «камуністычную агрэсію» ў Паўднёва-Усходняй Азіі і прадэманстрыраваць савецкаму лідару Мікіце Хрушчову гатоўнасць ЗША падтрымліваць сваіх саюзнікаў перад тварам нацыянальна-вызваленчых рухаў. Разрасталы канфлікт станавіўся адным з «гарачых» ачагоў халоднай вайны.
У студзені 1963 гады ў баі за Апбак партызаны ўпершыню здолелі нанесці паразу ўрадавай арміі. Становішча рэжыму З’ема стала яшчэ больш няўстойлівым пасля пачатку ў маі будысцкага крызісу. Будысты складаюць асноўную частку насельніцтва В’етнама, але З’ем і амаль усё яго асяроддзе былі хрысціянамі-католікамі. У шэрагу гарадоў краіны пракаціліся будысцкія хваляванні, некалькі манахаў здзейснілі самаспаленні, што атрымала вялікі рэзананс у Еўропе і ЗША. Акрамя таго, было ўжо ясна, што З’ем не здольны арганізаваць эфектыўную барацьбу з партызанамі НФВПВ. Амерыканскія прадстаўнікі па таемным каналах звязаліся з паўднёвав’етнамскімі генераламі, якія рыхтавалі пераварот. 1 лістапада 1963 года Нго Дзінь З’ем быў пазбаўлены ўлады і на наступны дзень забіты разам са сваім братам.
Ваенная хунта апынулася палітычна нестабільнай. На працягу наступных паўтары гадоў у Сайгоне раз у некалькі месяцаў адбываўся чарговы пераварот. Паўднёвав’етнамскія войскі апынуліся ўцягнуты ў палітычную барацьбу, што дазволіла партызанам НФВПВ пашыраць падкантрольныя ім тэрыторыі.
Колькасць амерыканскіх вайскоўцаў у Паўднёвым В’етнаме да афіцыйнага ўводу войскаўVietnam War Allied Troop Levels 1960-73 1959 год — 760 1960 год — 900 1961 год — 3205 1962 год — 11300 1963 год — 16300 1964 год — 23300
Колькасць паўночнав’етнамскіх вайскоўцаў, перакінутых у Паўднёвы В’етнам на першым этапе вайныWilliam Turley. The Second Indochina War. Rowman & Littlefield Publishers, Inc., 2009. Appendix A. Annual Troop Movement from North to South: 1959 год — 569 1960 год — 876 1961 год — 3400 1962 год — 4601 1963 год — 6997 1964 год — 7970
Усяго да канца 1964 года на поўдзень перакінута больш за 24000 паночнав’етнамскіх вайскоўцаў. Паступова Паўночны В’етнам пачаў накіроўваць туды не проста жывую сілу, а цэлыя воінскія злучэнні. У пачатку 1965 года ў Паўднёвы В’етнам прыбылі першыя тры рэгулярных палка В’етнамскай народнай армііVictory in Vietnam: The Official History of the People’s Army of Vietnam, 1954—1975. — University Press of Kansas, 2002. — P. 138..
Падрыхтоўка поўнамаштабнага ўмяшання ЗША (1964—1965)
2 жніўня 1964 года ў Танкінскім заліве адбыўся бой паміж амерыканскім эсмінцам «Мэдакс», які выконваў радыёэлектронную разведку ля берагоў Паўночнага В’етнама, і паўночнав’етнамскімі тарпеднымі катарамі, першы з двух так званых «Танкінскіх інцыдэнтаў». Сам факт гэтага бою (у адрозненне ад наступных падзей) не аспрэчваецца нікім з даследчыкаў, аднак у апісанні яго дэталяў існуюць значныя разыходжанні. Паводле адной з версій, «Мэдакс» уварваўся ў тэрытарыяльныя воды Паўночнага В’етнама і быў перахоплены трыма катэрамі. Застаецца дыскусійным пытанне, хто першым адкрыў агонь, аднак эсмінец пры падтрымцы самалётаў F-8 нанёс катэрам істотныя пашкоджанні і прымусіў іх выйсці з бою. Падобны інцыдэнт, як мяркуецца, паўтарыўся ў ноч з 4 на 5 жніўня, хоць амаль адразу сумневы ў яго дакладнасці былі выказаны прадстаўнікамі ВМС ЗША. Існуюць розныя пункты гледжання адносна таго, ці меў месца выпадковы збег абставін ці ж наўмыснае ўвядзенне ў зман амерыканскага кіраўніцтва разведвальнымі службамі ЗША. У адказ на гэтыя меркаваныя начныя падзеі палубная авіяцыя ЗША 5 жніўня ўпершыню нанесла ўдары па ваенных аб’ектах Паўночнага В’етнама (паветраная аперацыя «Пранізваючая страла»). Кангрэс ЗША прыняў так званую «Танкінскую рэзалюцыю», якая давала права новаму прэзідэнту ЗША Ліндану Джонсану пры неабходнасці выкарыстоўваць ваенную сілу ў Паўднёва-Усходняй Азіі.
Джонсан не спяшаўся скарыстаць дадзенае яму права. Напярэдадні чарговых прэзідэнцкіх выбараў у ЗША (лістапад 1964 года) ён выступаў як «кандыдат міра», у процівагу свайму канкурэнту — Бары Галдуотэру, — які лічыўся «каршаком». Такая пазіцыя шмат у чым паўплывала на ўпэўненую перамогу Джонсана. Аднак сітуацыя ў Паўднёвым В’етнаме працягвала імкліва пагаршацца. Урады ў Сайгоне былі паглынуты палітычнымі інтрыгамі і не маглі спыніць заваяванне НФВПВ сельскіх раёнаў краіны. Больш за тое, з канца 1964 года Паўночны В’етнам пачаў адпраўляць на поўдзень ужо не «саветнікаў», а рэгулярныя воінскія падраздзяленні. На гэтым фоне 7 лютага 1965 года партызаны атакавалі амерыканскія ваенныя аб’екты ў Плейку, у выніку чаго пацярпелі дзясяткі амерыканскіх вайскоўцаўГл. James Willbanks. Vietnam War Almanac. — Facts On File, 2009. — P. 105.. Гэта быў не першы напад на амерыканскія аб’екты (напрыклад, да гэтага быў падарваны гатэль «Брынкс» у Сайгоне, дзе былі раскватэраваны амерыканскія афіцэры), але ў гэты раз Джонсан прыняў рашэнне аб нанясенні ўдару ў адказ па Паўночнаму В’етнаму, лічачы яго адказным за пашырэнне актыўнасці партызан. Была праведзена яшчэ адна паветраная аперацыя «Палаючае дзіда».
Амерыканскае ўмяшанне (1965—1973)
Наступленне саюзнікаў (1965—1967) 2 сакавіка 1965 года ЗША пачалі рэгулярныя бамбардзіроўкі Паўночнага В’етнама — паветраную аперацыю «Грымоты» — самую працяглую бамбардзіровачную кампанію авіяцыі ЗША пасля Другой сусветнай вайны.
8 сакавіка 1965 года для аховы стратэгічна важнага аэрадрома Дананг у Паўднёвы В’етнам былі накіраваны два батальёна корпуса марской пяхоты. З гэтага моманту ЗША ператварыліся ва ўдзельніка грамадзянскай вайны ў В’етнаме, надаўшы ёй новы характар. Да канца 1965 года ў Паўднёвым В’етнаме знаходзілася каля 185 тысяч амерыканскіх вайскоўцаў у складзе двух поўных дывізій і некалькіх брыгад. У наступныя тры гады кантынгент быў значна павялічаны, дасягнуўшы на піку вайны 540 тысяч чалавек.
Першая буйная бітва з удзелам наземных сіл ЗША адбылася ў жніўні 1965 года (аперацыя «Старлайт», тактычная зона I корпуса). Яшчэ некалькі бітваў адбыліся восенню, найбольш значнай з іх стала бітва ў даліне Я-Дранг у лістападзе, у якой з абодвух бакоў удзельнічалі сілы, эквівалентныя дывізіі.
З сярэдзіны 1965 па сярэдзіну 1969 года сілы ЗША праводзілі буйнамаштабныя наступальныя аперацыі ў Паўднёвым В’етнаме, накіраваныя на выяўленне і знішчэнне буйных падраздзяленняў і часцей НФВПВ і паўднёвав’етнамскай арміі. Гэтая стратэгія «знайсці і знішчыць» (seek and destroy) была распрацавана галоўнакамандуючым амерыканскімі сіламі ў гэты перыяд генералам Уільямам Уэстморлендам, які разглядаў вайну ў традыцыйным стылі — як баявыя дзеянні паміж буйнымі сіламі.
З 1962 года тэрыторыя Паўднёвага В’етнама была падзелена на тактычныя зоны чатырох карпусоў паўднёвав’етнамскай арміі. I корпус — паўночныя правінцыі краіны, якія бліжэй за ўсё знаходзіліся да Паўночнага В’етнаму. II корпус — Цэнтральнае пласкагор’е. III корпус — правінцыі, прылеглыя да Сайгона. IV корпус — дэльта Меконга і паўднёвыя правінцыі краіны.
У тактычнай зоне I корпуса дзейнічалі падраздзяленні Корпусы марской пяхоты (КМП) ЗША. Замацаваўшыся ў некалькіх «анклавах» (Дананг, Чулай, Фубай), падраздзяленні КМП у сярэдзіне 1965 года пачалі паступова «чысціць» прылеглыя раёны, маючы канчатковай мэтай стварыць адзіны масіў вычышчанай ад партызан тэрыторыі на ўзбярэжжы. Аперацыі, накіраваныя на зліццё анклаваў, працягваліся ў паўднёвых і цэнтральных раёнах I корпуса на працягу ўсяго 1966 года. Але калі ў першыя месяцы баявых дзеянняў сілам ЗША супрацьстаялі выключна падраздзяленні НФВПВ, якія прасочваліся праз дэмілітарызаваную зону (ДМЗ) паміж Паўночным і Паўднёвым В’етнамам, то ў наступныя гады армія ЗША ўжо мела справу з арміяй Паўночнага В’етнама.