Лу́каўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Лукава.

Сельсавет знаходзіцца на паўночным усходзе раёна. Мяжуе з Макранскім і Хаціслаўскім сельсаветамі на поўдні, Велікарыцкім сельсаветам на захадзе, Чарнянскім сельсаветам на поўначы, Дзівінскім сельсаветам Кобрынскага раёна на ўсходзе.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў Брэсцкім раёне. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 6 населеных пунктаў.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1144 чалавекіКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 92,0 % — беларусы, 5,1 % — украінцы, 2,6 % — рускія; паводле перапісу 2019 года — 893 чалавекі.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с. Луковский сельский Совет : информационный альбом. — Малорита, 2018. — 38 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Брэсцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе