Праваслаўная царква Украіны () — аўтакефальная памесная праваслаўная Царква, з 6 студзеня 2019 года займае 15-е месца ў дыптыху аўтакефальных памесных Цэркваў. Мае юрысдыкцыю выключна на тэрыторыі Украіны.

Гісторыя

Кіеўская мітраполія

У 988 годзе падчас хрысціянізацыі Русі кіеўскім князем Уладзімірам Святаславічам утворана першая хрысціянская царква на тэрыторыі Украіны з цэнтрам у горадзе Кіеве, пад назвай Кіеўская мітраполія Усяленскага патрыярхату Канстанцінопаля.The subordination of the Metropolitanate of Kyiv to the Moscow church was carried out by Patriarch Dionysius without the consent and approval of the Holy and Holy Synod of the Great Church of Christ. Пасля Берасцейскай уніі ў 1596 годзе адбылося раздзяленне праваслаўнай паствы на тэрыторыі Украіны, якая падзялілася на ўласна праваслаўных і грэка-католікаў пад кіраўніцтвам Рымскага прастола.

У 1685 годзе Маскоўскі патрыярхат пачаў далучэнне Кіеўскай мітраполіі Усяленскага Патрыярхату, высвяціўшы ў Масковіі кіеўскага мітрапаліта Гедэона. У 1686 годзе праз сіманію Усяленскі патрыярх Дыянісій IV (пазней быў падвергнуты анафеме) выдаў Сінадальны ліст, у якім даваў права высвячаць Кіеўскага мітрапаліта Маскоўскаму патрыярху ў парадку аскезы, абранай саборам духавенства і вернікамі яго дыяцэзіі. У абавязковым парадку мітрапаліт Кіеўскі павінен згадваць Усяленскага патрыярх Канстанцінопальскага як свайго Першаіерарха на любой службе, абвяшчаючы і пацвярджаючы сваю кананічную залежнасць ад мацярынскай Царквы, але ні адна з гэтых умоў не была выканана. Кіеўская мітраполія фактычна стала адной са звычайных епархій Маскоўскага патрыярхату, калі расійскі імператар Пётр I у 1722 годзе абраў Варлаама (Ванятовіча) у сан архіепіскапа, а не мітрапаліта. Свяшчэнны сінод Усяленскага Патрыярхату ў працэсе надання аўтакефаліі Украінскай Царкве на пасяджэнні 11 кастрычніка 2018 годзе адмяніў Сінадальны ліст 1686 года праз сіманію і грубыя парушэнні.

Утварэнне царквы

ПЦУ была ўтворана на Аб’яднаўчым саборы 15 снежня 2018 года шляхам аб’яднання ўкраінскіх святароў некананічных праваслаўных юрысдыкцый (УПЦ КП і УАПЦ), а таксама асобных клірыкаў УПЦ МП.

Паводле прынятага статуту, царкву ўзначальвае прадстаяцель з тытулам «Мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны». З 15 снежня 2018 года на гэтай пасадзе — мітрапаліт Епіфаній (Думенка), былы мітрапаліт Пераяслаўскі і Белацаркоўскі УПЦ КП.

16 снежня новаабраны прадстаяцель Праваслаўнай царквы Украіны мітрапаліт Епіфаній правёў першую літургію ў Міхайлаўскім саборы.

Сучаснасць

Прадстаяцель Праваслаўнай царквы Украіны Епіфаній у снежні 2020 года заявіў, што змяненне царкоўнага календара ва Украіне будзе магчыма пасля таго, калі да такога рашэння падрыхтуецца як царква, так і вернікі пасля правядзення асветніцкай працы. Як адзначылі, перанос Нараджэння Хрыстова пацягне за сабой зрух дзён усіх нерухомых свят на трынаццаць дзён раней у календары.

У снежні 2021 года мітрапаліт Епіфаній выказаў надзею, што на працягу наступных дзесяці гадоў большасць украінцаў зможа перайсці на святкаванне Каляд 25 снежня, і падкрэсліў, што асабіста падтрымлівае пераход святкавання Нараджэння Хрыстова па новаюліянскім календары, па якім святкуе дзевяць з пятнаццаці аўтакефальных цэркваў, і ён павінен адбывацца паступова.

2 лютага 2023 года Свяшчэнны сінод ПЦУ дазволіў і зацвердзіў парадак блаславення прыходам і манастырам на поўнае ўжыванне новаюліянскага календара, а 24 мая 2023 года вырашыў правесці пасяджэнне Архіерэйскага сабору, дзе будзе вынесена пытанне каляндарнай рэформы. 24 мая 2023 года на Архіерэйскім саборы ў Скінскай царкве Кіева-Пячэрскай лаўры Праваслаўная Царква Украіны вырашыла перайсці з 1 верасня на новаюліянскі каляндар.Праваслаўная царква Украіны пераходзіць на новы каляндар | Навіны Беларусі | euroradio.fm 27 ліпеня 2023 года Памесны Сабор зацвердзіў пераход.

Вызнанне ПЦУ сусветным праваслаўем Томас аб аўтакефаліі царквы быў уручаны мітрапаліту Епіфанію ў Стамбуле 6 студзеня 2019 года асабіста Патрыярхам Канстанцінопальскім Варфаламеем.

12 кастрычніка 2019 года епіскапы Грэчаскай праваслаўнай царквы канчаткова афіцыйна прызналі самастойнасць Праваслаўнай царквы Украіны падчас пасяджэння Святога сінода пад старшынствам архіепіскапа Афінскага і ўсяе Грэцыі ЕранімаГрецька церква визнала Православну церкву України.

8 лістапада 2019 года Патрыярх Александрыйскі і ўсёй Афрыкі Феадор II падчас набажэнства ў Храме Архангелаў у Каіры пачаў памінаць імя Мітрапаліта Кіеўскага і ўсяе Украіны Епіфанія, чым распачаў еўхарыстычныя ўзаемаадносіны Александрыйскага патрыярхату з ПЦУ. Адначасова Галоўны сакратарыят Патрыярхіі Александрыі і ўсёй Афрыкі распаўсюдзіў афіцыйнае паведамленне, якім абвясціў грамадскасці аб прызнанні томаса Усяленскага Патрыярхату аб аўтакефаліі Праваслаўнай царквы Украіны і ўключэнні імя яе прадстаяцеля ў дыптых для памінання.

Навучальныя ўстановы Львоўская праваслаўная багаслоўская акадэмія (Львоў) Кіеўская праваслаўная багаслоўская акадэмія (Кіеў) Валынская праваслаўная багаслоўская акадэмія (Луцк) Ужгарадская украінская багаслоўская акадэмія (Ужгарад) Івана-Франкоўскі багаслоўскі інстытут (Івана-Франкоўск) Ровенская духоўная семінарыя (Роўна) Дніпроўская духоўная семінарыя (Дніпро) Цярнопальская духоўная семінарыя (Цярнопаль) Львоўская духоўная семінарыя (Львоў)

Гл. таксама Пераход царкоўных грамад да ПЦУ Аб’яднальны сабор украінскіх праваслаўных цэркваў

Крыніцы

Спасылкі Дорошенко Д. Православна церква в минулому і сучасному житті українського народу. Берлін, 1940. Полонська-Василенко Н. Історичні підвалини УАПЦ. Рим, 1964. Олександр (Драбинко). Українська автокефалія як моральний виклик Ульяновський, В. Церква в Українській державі 1917—1920 рр. Кн.1-2. Київ: Либідь.

Катэгорыя:З’явіліся ў 2018 годзе Катэгорыя:2018 год ва Украіне