Міхась Капціловіч (21 мая 1923 — ?) — дзеяч беларускага нацыянальнага супраціву, удзельнік падпольнага Саюза вызвалення Беларусі ў Навагрудку.http://www.slounik.org/154810.html Біяграфія Міхася Капціловіча

Біяграфія Нарадзіўся 21 мая 1923 у в. Равяцічы Любчанскай гміны Навагрудскага ваяводства, Польшча. Скончыў Наваградскую педнавучальню, працаваў настаўнікам.

У 1947 г. далучыўся да антысавецкай беларускай падпольнай арганізацыі «Саюз вызвалення Беларусі» (СВБ). Быў упаўнаважаным СВБ у Любчанскім раёне. Галоўнай мэтай арганізацыі было аддзяліць Беларусь ад СССР і ўтварыць незалежную дзяржаву. Арганізацыя базавалася на сістэме «троек», але належнай сістэмы канспірацыі не было. Пад канец мая 1947 года савецкія спецслужбы арыштавалі ў Баранавіцкім раёне 18 сяброў арганізацыі, якіх выдаў правакатар. У хуткім часе таксама было арыштаванае і кіраўніцтва арганізацыі. 30 жніўня 1947 г. ваенны суд прысудзіў дзеячаў арганізацыі на тэрмін ад 8 да 25 гадоў лагераў.http://www.slounik.org/154980.html

Міхась Капціловіч быў арыштаваны савецкімі карнымі органамі ў чэрвені (на Сёмуху) 1947 г., засуджаны на 10 гадоў лагераў і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Пакаранне адбываў у турмах Баранавічаў і Мінску, спецлагеры № 2 на Інце Комі АССР, працаваў на вугальных шахтах. Вызвалены ў чэрвені 1956 г. і вярнуўся на Наваградчыну. Працаваў на прадпрыемствах Наваградку і жыў там да смерці.

Не рэабілітаваны.

Літаратура Сяргей Ёрш, Саюз Вызваленьня Беларусі 1946—1947 гг., Слонім - Мінск 2005 Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944—1956. Даведнік, — Мінск, 1999. ISBN 985-6374-07-3

Гл. таксама Саюз вызвалення Беларусі (1946—1947)

Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Члены Саюза вызвалення Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Навагрудскім раёне