Іван Сяргеевіч Пераходу (20 студзеня 1907, Паўлаград, цяпер Днепрапятроўская вобласць — 19 кастрычніка 1943) — камандзір кулямётнага разліку 1181-га стралковага палка 356-й стралковай дывізіі 61-й арміі Цэнтральнага фронту, сяржантНа дату прадстаўлення да прысваення звання Героя Савецкага Саюза., Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія Нарадзіўся 20 студзеня 1907 года ў сям'і селяніна. Скончыў 6 класаў. Працаваў слесарам. Праходзіў сапраўдную тэрміновую службу ў Чырвонай Арміі ў 1929—1931 гадах.

Быў зноў прызваны ў шэрагі Чырвонай Арміі ў верасні 1941 года. На франтах Вялікай Айчыннай вайны са снежня 1941 года.

26 верасня 1943 года сяржант Пераходу атрымаў задачу — у складзе групы разведчыкаў пераправіцца на супрацьлеглы бераг Дняпра і сабраць неабходныя дадзеныя аб інжынерных умацаваннях і размяшчэнні агнявых сродкаў на меркаваным участку фарсіравання, пры магчымасці замацавацца і прыкрыць агнём пераправу штурмавых груп. У ноч на 27 верасня 1943 года з пяццю байцамі на падручных сродках ён пераадолеў Дняпро ў раёне пасёлка Камарын Брагінскага раёна Гомельскай вобласці. Пасля высадкі дэсантнікі зрабілі разведку і таемна прабраліся да агнявых кропках ворага. Спачатку група блакавала дзот, а затым з боем выбіла праціўніка з траншэі. Гітлераўцы, страціўшы каля трыццаці салдат і афіцэраў, вымушаныя былі адысці.

Раніцай праціўнік распачаў некалькі контратак на пазіцыі групы. У перапынках паміж нападамі пазіцыі разведчыкаў падвяргаліся пастаяннаму мінамётнаму абстрэлу. Чатыры чалавекі са складу групы былі забітыя. Застаўшыся адзін, Перахода кулямётным агнём адбіў некалькі контратак. Усяго дэсантнікі адбілі шэсць варожых нападаў і знішчылі каля 150 гітлераўцаў. Да зыходу дня сяржант Перахода атрымаў па рацыі каманду вяртацца назад і ноччу паспяхова пераправіўся на левы бераг.

19 кастрычніка 1943 года сяржант І. С. Перахода загінуў у адным з баёў на плацдарме на правым беразе Дняпра.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за мужнасць, адвагу і гераізм, праяўленыя ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, сяржанту Пераходу Івану Сяргеевічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка»Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1..

Памяць

Быў пахаваны ў вёсцы Глушэц, а пазней перапахаваны ў брацкую магілу ў вёсцы Дзяражычы Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці.

Літаратура

И генерал, и рядовой. Днепропетровск: Промiнь, 1983.

Спасылкі

Катэгорыя:Пахаваныя ў Лоеўскім раёне Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро