Fixkes — бельгійскі гурт з Стабрука, які знаходзіцца недалёка ад Антверпена. Гурт піша музыку у стыле альтэрнатыўнага року і рэпу. У лютым 2007 года, яны выпусцілі свой першы афіцыйны сінгл "Kvraagetaan". Сінгл меў велізарны поспех у Бельгіі і дасягнуў вышэйшай пазіцыі ў мясцовых хіт-парадах.
Гісторыя гурта У лістападзе 2005 года была Сэм і Ян Валкенборг сфарміравалі гурт Fixkes. Назва гурта пайшла ад мянушкі Сэма, якую той атрымаў у юнацтве. Ян грае на барабанах, Сэм спявае і грае на гітары, а таксама з'яўляецца аўтарам песень гурта. Астатнія ўдзельнікі гурта былі: Пітэр Дэкерс (гітара, гармоніка), Ёхан Паувэлс (бас-гітара) і Барт Палмерс (фартэпіяна).
У студзені 2007 года гурт дамовіўся з галандскай гуказапісваючай кампаніяй Excelsior Recordings. Fixkes выпусцілі свой першы сінгл толькі праз месяц, у лютым 2007 года. У тэксце песні «Kvraagetaan» спевакі ў асноўным зварочваюцца да настальгічных пачуццям 30-гадовых людзей, хто пайшоў у пачатковую школу ў 1980-х гадах. Калі «Kvraagetaan» апублікавалі на ITunes, ён дасягнуў 1 радка ў бельгійскіх ITunes-чартах. У сакавіку 2007 года дасягнуў 1 радка ў Ultratop застаючыся на вяршыні ў агульнай складанасці 16 тыдняў пераадолеўшы бельгійскі рэкорд пазіцыі нумар 1. Папярэдні рэкорд быў 12 тыдняў.
Гурт меў яшчэ два хіта чартаў: «Ongelukkig» яшчэ ў 2007 годзе, дасягнуўшы 16 радка і «Over 't water», апошні сумесна з Axelle Red, які дасягнуў 4 месца.
Дыскаграфія
Альбомы ГодАльбомПікавыя пазіцыіБел (ФЛ)2007Fixkes32010Superheld252014Weeral halfacht142020IV
Сінглы ГодПесняПікавыя пазіцыі Бельгійскі чартUltratopБельгійскі чартUltratip2007"Kvraagetaan"1Бельгія: плацінавы"Ongelukkig"16-Over 't water (з Axelle Red)4-2008"Lievelingsdier"-162010 "Rock-'n-roll"-52014 "Jodie Foster"-81"Buitenmens"-212015"Koriander van den Turk"-752018"Ik weet niemand"--2018"Hoboken"--
Спасылкі
Афіцыйны сайт Майспейс
Катэгорыя:Музычныя калектывы Бельгіі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2005 годзе