Сяргей Міхайлавіч Ве́дзерка (,  — ) — беларускі трэнер па тэнісе, тэнісіст, неаднаразовы прызёр спартакіяд народаў СССР, неаднаразовы пераможца і прызёр Усесаюзных спаборніцтваў сярод юнакоўВы играйте, а мы подождем , пасля завяршэння кар’еры — тэнісны трэнер, старшы трэнер Гарадскога центра алімпійскага рэзерву па тэнісеСветлой памяти Сергея Ведерко .

Біяграфія

Сям’я

Нарадзіўся 4 лютага 1958 года ў Мінску ў сям’і беларускіх гадзіншчыкаў.

Бацька Міхаіл Антонавіч Ведзерка (12 чэрвеня 1928, Ануфравічы — 25 красавіка 1973, Мінск) — беларускі гадзіншчык, вынаходнік-рацыяналізатар, адзін з заснавальнікаў і ветэранаў Мінскага гадзіннікавага завода, адзін з першых працоўных, якія будавалі і стваралі Мінскі гадзіннікавы заводКазанцев А. В., Абрамчик В. В. Минский часовой завод: страницы истории (1953—1965). — Мн, Полымя, 2000 — С. 12-13. — 176 с., тираж 1000 экз.Казанцев А. В., Абрамчик В. В. Минский часовой завод: страницы истории (1953—1965). — Мн, Полымя, 2000 — С. 23-24. — 176 с., тираж 1000 экз.Казанцев А. В., Абрамчик В. В. Минский часовой завод: страницы истории (1953—1965). — Мн, Полымя, 2000 — С. 63, 77-78, 99, 101, 163, 165. — 176 с., тираж 1000 экз.Казанцев А. В. Минский часовой завод: страницы истории (1966—1975)/ А. В. Казанцев — Мн.: ОДО «Друк-С», 2004 — С. 25, 162—164, 178. — 256 с., тираж 1000 экз.Казанцев А. В. Минский часовой завод: Страницы истории 1976—1980/ А. В. Казанцев — Минск: Бизнесофсет, 2009 — С. 146. — 222 с., тираж 500 экз..

Маці Антаніна Васільеўна Ведзерка (народжаная Чурава; 26 сакавіка 1932, Сураўка — 26 сакавіка 2018, Мінск) — беларуская інжынер-канструктар, адна з першых спецыялістаў гадзіннікавай вытворчасці Беларусі, ветэран Мінскага гадзіннікавага заводаКазанцев А. В., Абрамчик В. В. Минский часовой завод: страницы истории (1953—1965). — С. 45, 116—117 — Мн, Полымя, 2000Казанцев А. В. Минский часовой завод: страницы истории (1966—1975)/ А. В. Казанцев — С. 68, — Мн.: ОДО «Друк-С», 2004Казанцев А. В. Минский часовой завод: страницы истории (1966—1975)/ А. В. Казанцев — С. 74, — Мн.: ОДО «Друк-С», 2004Казанцев А. В. Минский часовой завод: страницы истории (1966—1975)/ А. В. Казанцев — С. 77, — Мн.: ОДО «Друк-С», 2004Казанцев А. В. Минский часовой завод: Страницы истории 1976—1980/ А. В. Казанцев — С. 88, — Минск: Бизнесофсет, 2009.

Спартыўная кар’ера

Тэнісам пачаў займацца ў дзяцінстве. Першым трэнерам быў Уладзімір Барысавіч Скугараў. Неаднаразова станавіўся прызёрам і пераможцам рэспубліканскіх і ўсесаюзных спаборніцтваў. Неаднаразовы пераможца і прызёр Усесаюзных спаборніцтваў сярод юнакоў, прызёр спартакіяд народаў СССР, кандыдат у майстры спорту СССР. Пасля завяршэння асабістай спартыўнай кар’еры — дапамагаў у падрыхтоўцы вядучым тэнісістам краіны, у тым ліку быў іх спарынг-партнёрам (С. С. Цяцерын, , І. А. Зазуля).

У 1975 годзе Сяргей Ведзерка паступіў у політэхнічны інстытут, які скончыў па спецыяльнасці «прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва». У 1984 годзе паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры і атрымаў спецыяльнасць выкладчыка.

Трэнерская кар’ера

Сваю трэнерскую кар’еру ён пачаў у Мінскім абласным савеце «Дынама» ў 1985 годзе. У 1990 годзе працаваў у СДЮШАР таварыства «Дынама», пад яго кіраўніцтвам займаліся каля 40 юных спартсменаў. Затым выкладаў у школе СКА. У 2005 годзе атрымаў вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю.

З 16 лістапада 2006 года працаваў трэнерам у Гарадскім цэнтры алімпійскага рэзерву па тэнісе.

Памёр ад вострай сардэчнай недастатковасці 31 кастрычніка 2015 года. Развітанне з нябожчыкам адбылося ў крыпце Святога Мікалая Свята-Елісавецінскага манастыра ў Мінску з удзелам выхаванцаў, іх бацькоў, трэнераў, родных і блізкіх. Пахаваны Сяргей Міхайлавіч Ведзерка на Паўночных могілках у Мінску.

Выхаванцы

За трыццацігадовую трэнерскую кар’еру Сяргей Ведзерка падрыхтаваў плеяду таленавітых і паспяховых юніёраў, якія прадстаўляюць Беларусь на спаборніцтвах рознага ўзроўню. Пад кіраўніцтвам капітана Сяргея Ведзеркі нацыянальныя юніёрскія зборныя Рэспублікі Беларусь неаднаразова вярталіся з прызавымі месцамі з этапаў Кубкаў Еўропы. У ліку выхаванцаў Сяргея Міхайлавіча пераможцы і прызёры першынстваў і чэмпіянатаў Рэспублікі Беларусь, асабістага і каманднага першынства Еўропы па тэнісе, удзельнікі чэмпіянату свету, члены нацыянальнай зборнай каманды Рэспублікі Беларусь па тэнісе ў розыгрышы Кубка Дэвіса, Аляксандр ЗотаўАлександр Зотов , Павел КатляроўПавел Котляров , Ярослав Шило , Ягор ГерасімаўЕгор Герасимов , Яўгенія СубоцінаЕвгения Субботина , Аляксандр ПанасікПанасик Александр Павлович (29.03.1987) , Антаніна Грыб, Ганна Іўчык, Дыяна НазарукNazaruk Diana, Марат Кузьміцкі, Канстанцін АчапоўскіАчаповский Константин Владимирович (13.04.1984) , Аляксандр МалькоАлександр Малько , Арцём Прастак, Ілья ІвашкаИлья Ивашка , Максім ЗубкоўМаксим Зубков , Ян ХурсанХурсан Ян Владимирович (29.04.1992) , Яўген ЯкаўлеўЯковлев Евгений Алексеевич (10.03.1991) , Алена ГалаўнёваЕлена Головнёва , Аляксандр ЛяоненкаАлександр Леоненко , Кацярына ПаўленкаКатерина Павленко , Садафмо Толибова , Максім ТыбарТыбор Максим Игоревич (01.06.1998) , Андрэй АндрухаўАндрей Андрухов: учится в США и играет в теннис за Джорджию , Арцём Бурмістраў, Алена Антух, Павел ФілінПавел Филин , Уладзімір ІгнацікВладимир Игнатик .

Спартыўна-адміністрацыйная дзейнасць З’яўляўся членам галоўнага трэнерскага савета Беларускай тэніснай федэрацыі і камісіі па развіццю матэрыяльна-тэхнічнай базы РГА «Беларуская тэнісная федэрацыя»НОВОСТИ РОО БТФ: ПРОШЛО ЗАСЕДАНИЕ ПРАВЛЕНИЯ . Шмат разоў з’яўляўся капітанам зборных камандаў па тэнісеCopa del Sol: Vince la Bielorussia  — артыкул пра перамогу беларускай каманды пад кіраўніцтвам С. Ведзеркі ў Італіі (на фота С. Ведзерка ў акулярах)Белорусы заняли 3 место в финале Летних Кубков Европы по теннису среди юношей до 14 лет .

Спасылкі Фота

Катэгорыя:Тэнісныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Тэнісісты Беларусі