Ма́лецкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Малеч.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лукамірскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 14 красавіка 1960 года ў складзе Бярозаўскага раёнаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.. 21 студзеня 1961 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Падкрайчаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 студзеня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 18 (938).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 17 населеных пунктаў. 21 мая 1984 года скасавана вёска РавейкіРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 мая 1984 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1984, № 19 (1789)..

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2920 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 92,8 % — беларусы, 4,6 % — рускія, 1,4 % — украінцы, 0,7 % — палякіЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 2415 чалавек.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Пружанскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе