Вілемі́т — мінерал падкласа астраўных сілікатаў, сілікат цынку ZnSiO. Названы ў 1829 годзе французскім мінералогам і крышталёграфам А. Леві ў гонар першага караля Нідэландаў Вілема (Вільгльма) IВиллемит // Каталог минералов.
Уласцівасці Крышталізуецца ў трыганальнай сінгоніі. Утварае прызматычныя і ігольчатыя крышталі, зярністыя і радыяльна-прамянёвыя агрэгаты, нацёкі. Колер белы да бясколернага, жоўты, зялёны, чырвоны, карычневы і інш. Колер рысы — белы. Бляск шкляны да смалістага. Цвёрдасць 5,5 па шкале Моаса. Шчыльнасць 3,89—4,19 г/см³. Крохкі. Прымесі жалеза, марганцу, магнію, кальцыю, свінцу, алюмінію.
Паходжанне і радовішчы Мінерал мае кантактава-метасаматычнае, часта гіпергеннае паходжанне. Радовішчы ў ЗША, Замбіі, Германіі, Намібіі, Расіі, Таджыкістане.
Выкарыстанне Вілеміт выкарыстоўваецца ў якасці руды на цынк. Празрысты вілеміт жоўтага колеру — каштоўны камень. Сінтэтычны выкарыстоўваецца ў якасці люмінафору.
Літаратура — С. 161.
Спасылкі Виллемит // Каталог минералов Willemite // mindat.org and the Hudson Institute of Mineralogy Виллемит // Минералы и месторождения России и стран ближнего зарубежья Виллемит // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru Willemite // Encyclopaedia Britannica
Катэгорыя:Сілікаты (мінералы) Катэгорыя:Мінералы цынку Катэгорыя:Руды Катэгорыя:Каштоўныя камяні