Джэймс Бісет Прат (; ) — амерыканскі філосаф, гісторык рэлігіі і педагог. Адзін з заснавальнікаў крытычнага рэалізму.

Біяграфія У 1898 годзе скончыў Уільямс-каледж. Вучыўся ў Берлінскім і ў Гарвардскім універсітэтах. У 1905 годзе атрымаў ступень доктара пад навуковым кіраўніцтвам Уільяма Джэймса. Пасля вярнуўся ва Уільямс, дзе выкладаў і займаўся навуковай працай.

Навуковыя інтарэсы Канцэпцыі крытычнага рэалізму злучаў з ідэямі персаналізму і тэорыяй эмерджэнтнай эвалюцыі. Займаўся гісторыяй, псіхалогіяй і сацыялогіяй рэлігіі. Разглядаў рэлігійныя вераванні як гістарычныя ўтварэнні, але лічыў, што рэлігія, як неадольнае імкненне чалавека спасцігнуць «найвышэйшую рэальнасць» і выразіць сваю эмацыянальную ацэнку, не вечная.

Працы The psychology of religious belief. — New York: Macmillan, 1907. — XII, 327 p.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Філосафы ЗША Катэгорыя:Выпускнікі Берлінскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выпускнікі Гарварда