Сэр Чарлз Бэл (; 12 лістапада 1774, Эдынбург, — 28 красавіка 1842, Вустэр) — шатландскі фізіёлаг і анатам, член Лонданскага каралеўскага таварыства.

Біяграфія Быў малодшым братам анатама і хірурга Джона Бэла (1763—1820). З 1828 года працаваў прафесарам па анатоміі ў Лондане, з 1836 года — прафесар ў Эдынбургу. Сярод навуковых дасягненняў адно з найважнейшых — адкрыццё сувязі перыферыйнай нервовай сістэмы з пэўнымі абласцямі мозгу. У 1811 годзе вучоны фармулюе тэорыю аб тым, што заднія карэньчыкі спіннога мозгу адказваюць за сэнсарныя функцыі, у той час як пярэднія карэньчыкі адказваюць за маторыку. Тэорыя Бэла была ў 1822 годзе пацверджана французскім фізіёлагам і функцыянальны падзел нервовых галін спіннога мозгу сёння вядомы як закон Бэла-Мажандзі.

У 1829 годзе за выбітны ўклад у развіццё фізіялогіі вучоны быў узнагароджаны медалём Каралеўскага навуковага таварыства Вялікабрытаніі.

Выбраныя навуковыя працы

Essays on the Anatomy of Expression in Paiting, (1806) New Idea of Anatomy of the Brain, (1811) The Nervous System of Human Body, (1830) The hand; its Mechanism and vital Endowments, as evincing Design, (1833).

Гл. таксама

Літаратура Белль, Чарльз // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона : в 86 т. (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907. Enzyklopädie des Wissens. Bd. 2. Köln, 1990.

Катэгорыя:Медыкі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Члены Каралеўскага таварыства Эдынбурга