Агаро́дніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Агароднікі.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Высокаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 26 лютага 1958 года ў склад сельсавета з Баршчэўскага сельсавета перададзена вёска ПеначкаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 лютага 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 3.. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Камянецкага раёна. У 1962—1964 гадах меў назву 2-гі Агародніцкі сельсавет у сувязі з далучэннем да Камянецкага раёна, дзе ўжо існаваў Агародніцкі сельсавет С. 8. 4 верасня 1972 года скасаваны вёскі Кусічы (злілася з вёскай Агароднікі), Малыя Камарнікі (злілася з вёскай Коладна) і хутар Свіцічы (зліўся з вёскай Пяскі)Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).. 17 верасня 1973 года ў склад горада Высокае ўключаны хутар ПеначкаРашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 верасня 1973 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420).. Станам на 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 15 населеных пунктаў.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1403 чалавекіКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 80,0 % — беларусы, 11,1 % — украінцы, 6,5 % — рускія, 0,8 % — палякі, 0,6 % — азербайджанцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1156 чалавек.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Высокаўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе