Кашга́р — рака на захадзе Кітая (вярхоўі ў Кыргызстане і Таджыкістане).

Даўжыня 765 км (685 км на тэрыторыі Кітая), плошча басейна (з ракой Гёздар’я) 90,8 тыс.км². Пачынаецца на схілах Алайскага і Заалайскага хрыбтоў, цячэ па Кашгарскай раўніне. Летняя паводка. Сярэдні расход вады ў нізоўях каля 80 м³/с. Раней упадала ў раку Яркенд, цяпер губляецца ў пясках. Вада разбіраецца для арашэння зямель Кашгарскага аазіса.

Літаратура

Катэгорыя:Басейны бяссцёкавых абласцей Еўразіі Катэгорыя:Бяссцёкавыя рэкі Катэгорыя:Рэкі Кыргызстана Катэгорыя:Рэкі Таджыкістана Катэгорыя:Рэкі Кітая