Беларуска-паўночнакарэйскія адносіны — двухбаковыя дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Карэйскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікай, устаноўленыя ў 1992 годзе. 19 верасня 2016 года ў Мінску адкрылася паўночнакарэйскае пасольства.
У перыяд з 2011 па 2018 гады тавараабарот паміж дзвюма краінамі склаў 20 мільёнаў долараўСеверокорейские дипломаты ютятся по съемным квартирам на площади Бангалор и торгуют вакциной для людей — Комсомольская правда, 14 марта 2018.
У студзені 2025 года, сястра Вышэйшага кіраўніка КНДР Кім Чэн Ына, Кім Ё Чжон у рэзкай форме пракаментавала заяву Лукашэнкі, што КНДР, сярод іншых краін, накіравала Беларусі «свае прапановы аб арганізацыі сустрэч на вышэйшым узроўні для абмеркавання пытанняў супрацоўніцтва». «Наколькі я ведаю, такога няма», — паведаміла намесніца дырэктара Аддзела прапаганды і агітацыі ЦК Працоўнай партыі Карэі. Яна адзначыла, што «беларускі бок ужо як мінімум два гады шчыра разлічвае на кантакты з КНДР», але да сёння не пазначыў выразна свае намеры, якія б грунтаваліся на «праўдзівасці і сумленнасці».
У сакавіку 2026 года Лукашэнка наведаў з афіцыйным візітам КНДРЗавяршыўся візіт Лукашэнкі ў КНДР, Кім Чэн Ын асабіста праводзіў Прэзідэнта.
Спасылкі Адносіны Рэспублікі Беларусь з краінамі Азіi i Афрыкі на сайце МЗС РБ
Паўночная Карэя Катэгорыя:Палітыка КНДР