Вуліца 50 год Кастрычніка () — адна з цэнтральных вуліц у горадзе Светлагорску. Вуліца працягваецца ад плошчы Пераможцаў, да вуліцы Свярдлова. Перасякае вуліцы: Піянерская, Інтэрнацыянальная, Леніна, Цэнтральную плошчу, праезд Стары Горад, Белтэлекамаўскі, Стартавы завулак.

Забудова Фармавацца вуліца пачала ў канцы 1950 гадоў. Спачатку гэта была заходняя ўскраіна першага мікрараёну. З пачаткам будаўніцтва другога — вуліца здабыла свае асноўныя рысы. 28 сакавіка 1967 вуліца была перайменавана з «вуліца № 7» у «вуліца 50 год Кастрычніка».Занальны дзяржаўны архіў у г. Жлобіне(ЗДАЖ). — Ф. 758. Воп. 1. Адз.хр. 133. Арк. 199.

З-за таго, што адрасная прывязка ў горадзе да мікрараёнаў і да вуліцы фактычна амаль нічаго не адносіцца, але фактычна на вуліцы знаходзяцца: цэнтральная і дзіцячая бібліятэка, дом культуры, кінатэатр «Юнацтва» (зачынены), ГЦ «Іранскі квартал» (будуецца), выканкам, карцінная галерэя, алея герояў, помнік Р. Шацілу.

Рух транспарта Пад час урачыстых падзей і свят вуліцу робяць пешаходнай часткова (ад вуліцы Інтэрнацыянальнай/плошчы Пераможцаў да вуліцы Леніна) або цалкам.

Праз вуліцу пралягае 7 маршрутаў гарадскіх аўтобусаў, на вуліцы 3 прыпынкі: Карцінная галерэя (раней: Універсам Бярэзіна), Цэнтральная бібліятэка (раней: Мікрараён, Універсам Маяк), Гасцініца. Усе яны на адрэзку ад вуліцы Свярдлова, да Леніна.

Зноскі

Катэгорыя:Вуліцы Светлагорска