Уладзіслаў Людвігавіч Місевіч () — беларускі эстрадны музыкант, Заслужаны артыст Беларускай ССР (1979), з 1968 года па 1992 год удзельнік ВІА «Песняры»; адзін з заснавальнікаў і ўдзельнікаў ВІА «Беларускія песняры».
Біяграфія Нарадзіўся 8 мая 1945 года ў г. Чкалаў Арэнбургскай вобласці РСФСР.
Вучыўся ў Мінскім музычным вучылішчы імя М. І. Глінкі (1963—1966), скончыў Мінскі інстытут культуры (1988). У 1967 годзе працаваў у Беларускай дзяржаўнай філармоніі, у ансамблі пад кіраўніцтвам І. Капланава, дзе на гітары граў і У. Мулявін.
З 1968 года працаваў у музычных калектывах пад кіраўніцтвам У. Мулявіна, «Лявоны», з 1970 года — «Песняры». Пасля расколу ансамбля «Песняры» ў 1998 годзе стварыў калектыў «Беларускія песняры», у якім выступаў да 2021 года.
Памёр 6 ліпеня 2026 года ў Мінску.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Песняры Катэгорыя:Музыканты СССР Катэгорыя:Музыканты Беларусі