Відамля́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Відамля.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Турнаўскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 20 мая 1957 года ў склад Ратайчыцкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Алешкавічы, Браневічы і Дзямянчыцы)Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.. 13 кастрычніка 1961 года ў склад Камянецкага пассавета перададзены вёскі Мурыны Вялікія, Мурыны Малыя і РадасцьРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 13 кастрычніка 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 17 населеных пунктаў. 15 красавіка 1985 года ў склад сельсавета з Камянецкага сельсавета вернуты вёскі Мурыны Вялікія, Мурыны Малыя і РадасцьРешение исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 15 апреля 1985 г. № 236 Об изменениях в административно-территориальном делении Каменецкого и Пинского районов. 7 верасня 2006 года ў склад сельсавета з Ратайчыцкага сельсавета перададзены вёскі Алешкавічы, Браневічы, Дзямянчыцы і Млыны.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2448 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 74,5 % — беларусы, 10,9 % — украінцы, 6,7 % — палякі, 6,7 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 2203 чалавекіКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе