Кро́шынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок Крошын.

Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Гарадзішчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Баранавіцкага раёнаКРОШЫН // С. 53. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 8 населеных пунктаў.

19 мая 1986 года да сельсавета далучана частка скасаванага Мядзеневіцкага сельсавета. 19 студзеня 1987 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Падлясейскага сельсавета.

26 чэрвеня 2013 года да сельсавета далучаныя ўсе населеныя пункты — Бараціна, Дудзічы, Ішкалдзь, Петкавічы, Родкавічы — скасаванага Петкавіцкага сельсавета, а таксама вёскі Адахаўшчына, Гірава, Дубава, Заброддзе, Лаўрынавічы, Якімавічы скасаванага Каўпеніцкага сельсавета.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (13 населеных пунктаў) — 1992 чалавекіКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 85,9 % — беларусы, 7,2 % — палякі, 5,1 % — рускія, 1,3 % — украінцы; паводле перапісу 2019 года (24 населеныя пункты) — 2641 чалавек.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Былыя сельсаветы Гарадзішчанскага раёна