Свяцейшы правячы сінод (да рэформы , ) — вышэйшы орган царкоўна-дзяржаўнага кіравання праваслаўнай царквой у Расійскай імперыі ў сінадальны перыяд (1721—1917 гг.).
Гісторыя
Перадумовы стварэння сінода
Па першаасновах права Усяленскай царквы, кожная памесная аўтакефальная царква мае ўладу выдаваць ў межах яе ведамства абавязковыя правілы па асновах веравучэння і хрысціянскіх набажэнстваў. У старажытнай дапятроўскай Русі ўладай вызначаць такія правілы валодалі памесныя (пачасовыя) саборы. Яны выдаваліся ў выглядзе саборных грамат, наказаў, пасланняў, улажэнняў. Паміж сходамі сабораў у якасці першага і найвышэйшага іерарха царквы выступаў патрыярх, які вызначаў кіраўнічыя правілы для дзеянняў усіх памесных іерархаў.
У Маскоўскай дзяржаве патрыярх абіраўся па волі цара. Са смерцю патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Адрыяна 16 (27) кастрычніка 1700 года спыніла сваё існаванне патрыяршае кіраванне Рускай праваслаўнай царквой. Малады цар Пётр I знаходзіўся ў той час пры арміі пад Нарвай, і ўся яго ўвага была паглынута вайной. Замест склікання сабора для выбараў новага патрыярха 16 снежня 1700 г. сваім указам ён прызначыў мітрапаліта Разанскага «экзархам — ахоўнікам і адміністратарам» патрыяршага прастола. Гэтым указам адкрываецца новы перыяд адносін паміж Царквой і дзяржавай у Расіі, які звычайна называецца ў расійскай гісторыяграфіі сінадальным перыядам. Яшчэ праз месяц, 24 студзеня (4 лютага) 1701 года, чарговым указам Пётр аднавіў (ліквідаваны стараннямі патрыярха ў 1677 годзе) Манастырскі прыказ. Да гэтай зусім свецкай установы, што складалася з чыноўнікаў на чале з былым Астраханскім ваяводам , перайшлі не толькі адміністрацыйныя і гаспадарчыя справы расфарміраванага патрыяршага двара, але і кіраванне царкоўнымі вотчынамі праз прызначаных ім свецкіх асоб. Гэта дазволіла накіроўваць даходы Царквы на задавальненне агульнадзяржаўных патрэб і, перш за ўсё, на ваенныя мэты.
У 1711 годзе, пасля заснавання Сената, Месцаахоўнік Патрыяршага прастола з Асвячоным саборам не мог паставіць без згоды Сената ніводнага архірэя. Сенат умешваўся ва ўсе царкоўныя справы: вызначаў настаяцеляў у манастыры, клапаціўся аб абароне праваслаўя і распаўсюджанні веры сярод «іншародцаў», будаваў храмы і іншае. У 1715 годзе менавіта Сенат аддаў распараджэнне аб пасвячэнні некаторых манахаў у святарскі сан і як мага больш хуткім узвядзенні іх у архімандрыты, указаўшы нават месца правядзення хіратонііФирсов С. Л. «Святейший Правительствующий Синод».
Спачатку Пётр задавольваўся часовымі мерамі, і толькі з 1718 года, калі перамога над шведамі стала ўжо несумненная, ён інтэнсіўна заняўся рэарганізацыяй дзяржаўнага і царкоўнага кіравання. Пасля заснавання (1718—1720 гг.), падсправаздачных Сенату, і рэформ мясцовай адміністрацыі (1719) вызначылася новая структура дзяржаўнага апарату. Неабходнасць калегіяльнага прынцыпу кіравання Царквой уяўлялася цару такой жа відавочнай справай, як і падпарадкаванне Царквы яго царскай волі. На той момант думка пра адмену патрыярства ў дзявятага Цара і Вялікага князя усяе Русі канчаткова саспела, і настаў час выдаць заканадаўчы акт, які б тлумачыў і апраўдваў гэта новаўвядзеннеСмолич Игорь Корнильевич «История Русской Церкви. 1700—1917 гг.» § 3. «Духовный Регламент» и учреждение Святейшего Синода. Тым не менш Пятру было ясна, што ўвядзенне гэтага парадку выглядала рашучым пераваротам у вачах духавенства і народа, і таму ён жадаў даць сваёй рэформе матываванае і даходлівае абгрунтаванне.
Новы закон — быў падрыхтаваны без усялякага ўдзелу царквы. Па загаду цара (заснаваць для кіравання Рускай Царквой калегію на ўзор пратэстанцкіх духоўных кансісторый), дадзенаму ў кастрычніку 1718 года, яго складаў пскоўскі епіскап . У 1719 г. была створана камісія для выпрацоўкі новых асноў царкоўнага кіравання. Да лютага 1720 года тэкст быў гатовы, але і Пётр I ўнёс туды свае праўкі. У якасці абгрунтавання такой рэформы гучалі розныя аргументы — ад пераваг непрадузятасці калегіяльнага прыняцця рашэнняў да небяспекі патрыяршаства для абсалютысцкай улады. «Простой народ не знает, как различается власть духовная от самодержавной, и ... помышляет, что таковый правитель есть то вторый Государь, Самодержцу равносильный, или и больши его и что духовный чин есть другое и лучшее Государство». Згодна з указам Сената, тэкст Рэгламента быў прапанаваны асвячонаму Сабору з шасці архірэяў. Дакумент быў прадстаўлены Пятром на абмеркаванне ў Сенат і толькі потым прапанаваны ўвазе царкоўнага Сабора з шасці архірэяў, што апынуліся ў Пецярбургу. Пад ціскам свецкай улады яны падпісалі дакумент і запэўнілі, што ўсё «учынена ладна».
Духоўная калегія
25 студзеня (5 лютага) 1721 года імператар Пётр I выдаў маніфест пра заснаванне «Духоўнай калегіі, ці Духоўнага саборнага ўрада», а 14 (25) лютага пасля набажэнства ў Троіцкім саборы Аляксандра-Неўскай лаўры адбылося ўрачыстае адкрыццё Духоўнай калегіі. Прэзідэнтам Сінода стаў Стэфан Яворскі. Па паданні, на першым пасяджэнні калегіі на нясмелую прапанову адрадзіць патрыяршаства, цар уваткнуў у стол корцік са словамі: «Вось вам жалезны патрыярх!»Указ об учреждении Синода // Российское военно-историческое общество. Пасля гэтага прашэнне аб абранні патрыярха было пакінутаИеромонах Михаил (Чепель) НЕКОТОРЫЕ АСПЕКТЫ ВЛИЯНИЯ ЦЕРКОВНОЙ РЕФОРМЫ ПЕТРА I НА ЖИЗНЬ РОССИЙСКОГО ПРАВОСЛАВИЯ.
Пасля заснавання Духоўнай калегіі паўстала пытанне: як здзяйсняць малітоўны выгук новага царкоўнага прадстаяцеля — урада? Лацінскае слова «калегіум» ў спалучэнні са «Свяцейшым» (тытулаванне патрыярха) гучала немілагучна, таму прапаноўваліся розныя варыянты: «сход», «сабор». Нарэшце кампраміс быў дасягнуты на прымальным грэчаскім слове «сінод» ( Σύνοδος — «сход», «сабор»; Consilium — рада, кансіліум) — Свяцейшы правячы сінод«Хрысціянства: стагоддзе за стагоддзем. Нарысы па гісторыі хрысціянскай Царквы».
Як і ў грамадзянскіх калегіях, на першым пасяджэнні ў 1721 годзе ў склад Свяцейшага Сінода былі прызначаныя: прэзідэнт — мітрапаліт Стэфан (Яворскі), два віцэ-прэзідэнта — архіепіскапы Феадосій (Янкоўскі) і Феафан (Пракаповіч), чатыры дарадцы з архімандрытаў, чатыры асэсары з пратапопаў і адзін з «грэчаскіх чорных святароў». Усе пастановы Сінода выходзілі пад штэмпелем «Па ўказу Яго Імператарскай Вялікасці»Гісторыя Рускай Царквы: сход аўтараў. Для надання большага аўтарытэту і кананічнасці новаму царкоўнаму ўраду Пётр I звярнуўся да Канстанцінопальскага Патрыярха Ераміі III з просьбай, каб ён, пасля нарады з іншымі Патрыярхамі, «учреждение духовного Синода за благо признать изволил». Праз два гады, 23 верасня 1723 года, патрыярх Канстанцінопальскі Ерамія даслаў сваю зацвярджальную грамату, у якой паведамляў аб прызнанні Свяцейшага Сінода сваім «у Хрысце братам», што мае ўладу «творити и совершати елико четыре Апостольские Святейшие Патриаршие Престолы». Аналагічныя граматы былі атрыманыя і ад іншых Усходніх Патрыярхаў.
У 1724 годзе, пасля смерцi мітрапаліта Стэфана, пасаду прэзідэнта скасавалі; з 1727 года ранейшыя назвы (віцэ-прэзідэнт, саветнік, асэсар) замяніла агульнае абазначэнне «член Сінода». Пры імператрыцы Ганне Іаанаўне на працягу шэрага гадоў склад яго членаў не папаўняўся, і да 1738 году там засядаў толькі адзін епіскап. Пры Кацярыне I Сінод на некаторы час перастаў называцца «правячым», а атрымаў назву «духоўнага».
Спачатку Свяцейшы Сінод нярэдка перасяляўся з Пецярбурга ў Маскву на больш ці менш працяглы тэрмін, часам пакідаючы справы няскончанымі; для заканчэння іх была заснавана ў Пецярбургу ў 1721 годзе Цівунская палата (кантора). Акрамя таго, яна засяроджвала ў сабе епархіяльныя справы Санкт-Пецярбургскай епархіі. Калі Сінод канчаткова ўмацаваў сваё месцазнаходжанне ў Пецярбургу ў будынку Дванаццаці калегій на Васільеўскім востраве, Цівунская палата была скасавана ў 1727 годзе.
Обер-пракурор Для ажыццяўлення кантролю над Свяцейшым Сінодам Пётр І, якога вопыт навучыў не давяраць сваім чыноўнікам, 11 мая 1722 года стварыў пасаду обер-пракурора, наказаўшы выбраць на яе «з афіцэраў добрага чалавека». Інструкцыя обер-пракурора была спісана з інструкцыі генерал-пракурора пры СенацеПрот. Владислав Цыпин «Государственная церковь» // «Православная Энциклопедия». Ён абавязаны быў назіраць за ўсім ходам сінадальных спраў, рабіць Сіноду прапановы аб патрэбных мерапрыемствах, даносіць гасудару аб сінодскіх рашэннях і быць наогул пасрэднікам паміж Сінодам і дзяржаўнай уладайП. В. Знаменский «Руководство к русской церковной истории Период V. Синодальный 1.Церковное управление». Ён меў у сваім распараджэнні сінадальную канцылярыю і быў абавязаны (па інструкцыі) знаходзіцца на пасяджэннях Прысутнасці. За ўвесь час пасаду обер-пракурора Свяцейшага Сінода займалі трыццаць тры чалавекі. Спачатку яго значэнне была нязначным, з прычыны падпарадкавання яго Генерал-пракурору. Першым обер-пракурорам і фактычна кіраўніком быў пастаўлены палкоўнік І. В. Боўцін. Потым гэтую пасаду займалі як ваенныя, так і грамадзянскія чыны. З XIX стагоддзя обер-пракуроры сталі манапалізаваць усю інфармацыю, якая паступала з епархіяльных кансісторый, і фактычна навязвалі свае рашэнні Свяцейшаму Сіноду. Сувязь паміж Сінодам і вярхоўнай уладай стала праходзіць выключна праз обер-пракурора. Асабліва ўмацавалася ўлада і ўплыў обер-пракурораў у эпоху імператара Мікалая I пры графу . Апошні правёў рэарганізацыю Сінода так, што стаў фактычна аднаасобным кіраўніком царкоўнага праўлення. Пры ім 1 жніўня 1836 года з’явілася асаблівая канцылярыя обер-пракурора, якой надавалася права вырашаць усе справы, што датычылі царкоўнага праўлення. З 1901 года правы обер-пракурора былі прыраўняныя да праў міністраў.
XVIII—XIX стагоддзі
Згодна ўказу Аляксандра I з 1814 па 1824 гады Сінод быў падпарадкаваны ў якасці аднаго з аддзелаў створанаму Міністэрству духоўных спраў і народнай асветыНикольский Н. М. «История русской церкви». — 2-ое изд., Московский рабочий, ОГИЗ, Москва-Ленинград, 1931. З 1830-ых гадоў пры Сінодзе ўзнік шэраг органаў для вядзення адміністрацыйных спраў, кіраванне фінансамі і маёмасцю царквы (Канцылярыя обер-пракурора, Гаспадарчае кіраванне, Кантроль). З першай паловы 1830-ых гадоў пасяджэнні праводзіліся ў будынку Сената і Сінода. На працягу ХІХ стагоддзя пры Сінодзе ствараецца таксама шэраг органаў для кіравання духоўна-навучальнымі ўстановамі: Камісія духоўных вучылішчаў (1808), Духоўна-навучальнае праўленне (1839), Навучальны камітэт (1867). У 1885 годзе засноўваецца Вучэльная рада, што кіравала царкоўна-прыходскімі школамі. З 1830—40-ых гадоў Сінод фактычна быў адхілены ад кіравання царкоўнымі справамі; усе бягучыя справы вырашаліся толькі па дакладзе обер-пракурорскай канцылярыі; обер-пракурор мог прыпыніць (фактычна — адмяніць) любую пастанову Сінода, аказваў вырашальны ўплыў на выклік іерархаў у Сінод і звальненне з ягоА. Ю. Полунов «Синод в Русской Православной церкви» // Megabook.
ХХ стагоддзе 16 студзеня 1906 года імператар Мікалай II заснаваў Перадсаборную Прысутнасць. Гэта быў орган, які павінен быў на працягу некалькіх месяцаў, максімум года, падрыхтаваць скліканне Памеснага Сабору. Усе члены Перадсаборнай Прысутнасці аднагалосна выказаліся за неабходнасць аднавіць Памесныя Саборы і значна абмежаваць уладу обер-пракурораПРОТОИЕРЕЙ ГЕОРГИЙ МИТРОФАНОВ «ИСТОРИЯ РУССКОЙ ПРАВОСЛАВНОЙ ЦЕРКВИ (1900—1927)» Предсоборное Присутствие.