Джалал-ад-Дзін Мухамад Акбар (Акбар Вялікі) (جلال الدین محمد اکبر Jalāl ud-Dīn Muhammad Akbar) ( — ) — трэці падзішах дынастыі Вялікіх Маголаў (імператар Індыі), Цімурыд, сын Хумаюна, якога ён змяніў у якасці правіцеля Магольскай імперыі (1556—1605), унук Бабура, заснавальніка дынастыі. Пад канец праўлення Акбара Магольская імперыя ахоплівала большую частку паўночнай Індыі.
Жыццяпіс Акбар, які лічыцца найвялікшым з магольскіх імператараў, узышоў на дэлійскі трон ва ўзросце трынаццаці з паловай гадоў, пасля смерці свайго бацькі Хумаюна. Ён паходзіў з цюркска-мангольскага роду Цімурыдаў. Задушыўшы некалькі мяцяжоў (у тым ліку з боку свайго брата Хакіма), ён на працягу двух дзесяцігоддзяў аб’ядноўваў пад сваім панаваннем землі паўночнай і цэнтральнай Індыі. Акбар ліквідаваў на доўгі час ваенную пагрозу з боку пуштунскіх (афганскіх) нашчадкаў Шэр Шаха, правёўшы некалькі войнаў супраць афганскіх плямёнаў. Умацаваў сваю ўладу, прыцягнуўшы ўмелай дыпламатыяй на свой бок магутную касту раджпутаў.
Завяршыўшы ў асноўным тэрытарыяльнае фармаванне дзяржавы, у 1574 годзе Акбар прыступіў да правядзення ўнутраных рэформаў. Мэтай рэформаў было стварэнне цэнтралізаванай дзяржавы на аснове большай роўнасці народаў, якія яе насялялі. Быў умацаваны кантроль за арміяй, праведзена новае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне, усталявана адзіная сістэма падаткаабкладання. Падатковая рэформа прадугледжвала строгі ўлік і справаздачнасць, былі адмененыя рэлігійныя падаткі на немусульманаў, прадугледжана магчымасць не спаганяць падаткі пры неўраджаі. Па ўсёй імперыі была ўведзена ўніфікаваная сістэма мераў і вагаў, адзіны сонечны каляндар, заснаваны на базе табліцаў Улугбека. Вялікае значэнне Акбар надаваў развіццю гандлю, які наладзіў нават з еўрапейцамі. Імкнучыся пашырыць уплыў Маголаў на індыйскае грамадства, актыўна прыцягваў індускіх раджаў на важныя пасады ў дзяржаве і арміі. Разам з тым, нягледзячы на яго значную талерантнасць і пэўныя сацыяльныя эксперыменты, ён заставаўся мусульманскім імператарам.
Дасягненні 200px|thumb|left|Магольская імперыя пры Акбары Акбар заахвочваў развіццё навук і мастацтваў, сабраўшы вакол свайго трону лепшых вучоных, музыкантаў, паэтаў і мастакоў. Была створана школа жывапісу, сабрана багацейшая бібліятэка. Практыкаваўся рэлігійны плюралізм, а з 1582 года была зроблена спроба зацвердзіць у краіне новае містычнае веравучэнне дзін-і-ілахі («боская вера»), якое ўяўляла сабою спалучэнне элементаў індуізму, зараастрызму, ісламу і часткова хрысціянства і фактычна ўтварала культ асобы Акбара. Сутыкнуўся з моцным супрацьдзеяннем сваім рэлігійным рэформам.
Гл. таксама Вялікія Маголы Правіцель Індыі
Катэгорыя:Цімурыды Катэгорыя:Вялікія Маголы Катэгорыя:Кіраўнікі Азіі XVI стагоддзя Катэгорыя:Кіраўнікі XVII стагоддзя Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы