Кашталян троцкі — сенатарскі ўрад у ВКЛ. Сярод кашталянаў Рэчы Паспалітай саступаў толькі кракаўскаму, пазнаньскаму і віленскаму, і ў Сенаце засядаў, як і яны, паміж ваяводамі.
Пералік троцкіх кашталянаў
1413—1433 — Ян Сунігайла 1452 — Пац 1452—1455 — Начка Гінвілавіч 1483—1484 — Міхал Мантоўтавіч 1488—1492 — Мікалай Радзівілавіч 1492—1499 — Ян Юр’евіч Забярэзінскі 1499—1522 — Станіслаў Янавіч Кезгайла 1522 — Ян Мікалаевіч Радзівіл 1522—1526 — Юрый Мікалаевіч Радзівіл 1528/9-1532 — Станіслаў Станіслававіч Кезгайла 1532—1534 — Пётр Станіслававіч Кішка Пасада вакантная 1534—1544 1544—1559 — Геранім Аляксандравіч Хадкевіч 1559—1564 — Рыгор Аляксандравіч Хадкевіч 1564—1566 — Стэфан Андрэевіч Збаражскі 1566—1569 — Юрый Аляксандравіч Хадкевіч 1569—1579 — Астафій Багданавіч Валовіч 1579—1584 — Крыштаф Мікалай Радзівіл Пярун 1585—1586 — Ян Янавіч Глябовіч 1586—1590 — Мікалай Крыштаф Радзівіл 1590—1596 — Аляксандр Фрыдрыхавіч Пронскі 1596—1600 — Мікалай Тальваш 1600—1613 — Юрый Радзівіл 1613—1625 — Ян Ежы Радзівіл 1626—1633 — Альбрэхт Уладзіслаў Радзівіл 1633—1636 — Крыштаф Хадкевіч 1636—1640 — Мікалай Кішка Па Кішку троцкім кашталянам у 1640 быў менаваны Януш Радзівіл, аднак ураду не прыняў. 1641—1644 — Андрэй Станіслаў Сапега 1644—1649 — Ян Анзельм Вільчак 1649—1667 — Аляксандр Багданавіч Агінскі 1667—1670 — Ян Себасцьян Кэнштарт 1670—1680 — Ян Караль Копаць 1680—1684 — Цыпрыян Павел Бжастоўскі 1684—1685 — Ян Казімір Кірдзей 1685 — Юзаф Багуслаў Слушка 1685—1689 — Станіслаў Вінцэнт Орда 1689—1697 — Казімір Уладзіслаў Сапега 1697—1700 — Марцін Міхал Крышпін-Кіршэнштэйн 1700—1703 — Міхал Казімір Коцел 1703—1705 — Казімір Аляксандр Пацей 1705—1710 — Ян Уладзіслаў Бжастоўскі 1711—1715 — Мікалай Францішак Агінскі 1716—1735 — Ян Фрыдэрык Сапега 1735—1737 — Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька 1737—1739 — Антоні Казімір Сапега 1740—1742 — Аляксандр Пацей 1742—1744 — Міхал Юзаф Масальскі 1744—1770 — Тадэвуш Агінскі 1770—1778 — Канстанцін Людвік Плятэр 1778—1784 — Андрэй Агінскі 1784—1788 — Юзаф Мікалай Радзівіл 1788—1790 — Тадэвуш Білевіч 1790—1793 — Казімір Канстанцін Плятэр 1793 — Юзаф Вінцэнт Плятэр
Літаратура Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795. — Kraków, 1885. Semkowicz W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle r.1413.