Факультэт інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі БНТУ (ФІТР БНТУ) — адзін з факультэтаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.
Гісторыя Факультэт быў створаны ў 1983 годзе як факультэт робатаў і робататэхнічных сістэм. У склад факультэта ўвайшлі чатыры кафедры: вышэйшай матэматыкі, тэхнічнай фізікі, электрапрывадаў і аўтаматызацыі прамысловых установак і тэхналагічных комплексаў, робататэхнікі і аўтаматызацыі машынабудавання. Факультэт пачынаўся з двух спецыяльнасцяў — «Аўтаматызацыя і комплексная механізацыя машынабудавання» і «Электрапрывад і аўтаматызацыя прамысловых установак», якія мелі спецыялізацыі па робататэхніцы.
У 1984 годзе ў склад факультэта ўвайшла кафедра кібернетыкі і вылічальнай тэхнікі са спецыяльнасцю «Прыкладная матэматыка». У гэтым жа годзе на факультэце была адкрыта падрыхтоўка па спецыяльнасці «Праграмнае забеспячэнне вылічальнай тэхнікі і аўтаматызаваных сістэм» і па спецыяльнасці «Сістэмы аўтаматызаванага праектавання».
У 1998 годзе факультэт робатаў і робататэхнічных сістэм быў перайменаваны ў факультэт інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі.
У 2000 годзе на базе факультэта быў створаны Міжнародны інстытут дыстанцыйнай адукацыі.
У 2002 годзе на факультэце адкрыта падрыхтоўка па спецыяльнасці «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі».Гісторыя факультэта
Склад факультэта Факультэт мае ў сваім складзе наступныя кафедры: Праграмнае забеспячэнне вылічальнай тэхнікі і аўтаматызаваных сістэм Робататэхнічные сістэмы Электрапрывад і аўтаматызацыя прамысловых установак і тэхналагічных комплексаў Тэхнічная фізіка Вышэйшая матэматыка № 1
Дэканы Генадзь Іванавіч Хуцкі (1983—1989) Яўген Яўгенавіч Трафіменка (2009—2019) Андрэй Міхайлавіч Аўсіевіч (2019 — цяперашні час)
Спасылкі Факультэт інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі на сайце БНТУ
Інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі БНТУ Катэгорыя:1983 год у Мінску Катэгорыя:З’явіліся ў 1983 годзе