Генрык Гросман (; , — , ) — польскі марксісцкі эканаміст.
Біяграфія Генрык Гросман нарадзіўся 14 красавіка 1881 года ў горадзе Кракаве ў сям’і шахтаўладальніка. Вучыўся ў Кракаўскім і Венскім універсітэтах. Разам з Карлам Радакам удзельнічаў у польскім сацыялістычным студэнцкім руху. У 1905 годзе выйшаў з Польскай сацыял-дэмакратычнай партыі Галіцыі і Сілезіі-Цешына, стаўшы сакратаром і тэарэтыкам Яўрэйскай сацыял-дэмакратычнай партыі. Пасля вайны ўступіў у Камуністычную рабочую партыю Польшчы.
У Вене займаўся пад кіраўніцтвам Карла Грунберга. Па яго запрашэнні працаваў у (Франкфурт-на-Майне); выкладаў у Варшаўскім і Лейпцыгскім універсітэтах. За некалькі месяцаў да біржавога краху 1929 года была выдадзена праца Гросмана «Закон накаплення і краху капіталістычнай сістэмы». У 1933 годзе эміграваў спачатку ў Францыю, затым у ЗША. З 1949 года прафесар эканомікі ў Лейпцыгскім універсітэце (Усходняя Германія).
Генрык Гросман памёр 24 лістапада 1950 года ў горадзе Лейпцыгу.
Перы Андэрсан лічыць, што можна гаварыць пра чыста польскую школу марксісцкай палітычнай эканоміі, у якую ўваходзяць Роза Люксембург, Наталля Машкоўска, Міхал Калецкі і Генрык ГросманПеры Андэрсан. 2. Станаўленне заходняга марксізму.
Асноўныя творы «Теория экономических кризисов» (Teorja kryzysów gospodarczych, 1925). «Симон де Сисмонди и его экономическая теория» (Simonde de Sismondi et ses theories economiques, 1926). Die Akkumulations- und. Zusammenbruchsgesetz des kapilalislischen Systems. — Leipzig, 1929. «Общественные основы механистической философии и мануфактура» (Die gesellschaftlichen Grundlagen der mechanistischen Philosophie und die Manufaktur, 1935).
Спасылкі
Бібліяграфія Генрыка Гросмана.
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Польскія марксісты Катэгорыя:Члены Камуністычнай партыі Польшчы Катэгорыя:Трацкісты Польшчы Катэгорыя:Сацыял-дэмакраты Польшчы Катэгорыя:Тэарэтыкі марксізму