Таццяна Аляксееўна Голікава (, нар. , Мыцішчы, Маскоўская вобласць, РСФСР, СССР) — расійскі палітык і эканаміст, намеснік старшыні Урада Расійскай Федэрацыі па пытаннях сацыяльнай палітыкі з 18 мая 2018 года. Дэкан факультэта дзяржаўнага кіравання і фінансавага кантролю Фінансавага ўніверсітэта пры ўрадзе РФ.
Старшыня Падліковай палаты РФ (2013—2018), памочнік прэзідэнта РФ па пытаннях сацыяльна-эканамічнага супрацоўніцтва з краінамі СНД, Абхазіяй і Паўднёвай Асеціяй (2012—2013). Міністр аховы здароўя і сацыяльнага развіцця РФ (2007—2012), першы намеснік Міністра фінансаў РФ (2002—2004).
Заслужаны эканаміст Расійскай Федэрацыі (2004). Доктар эканамічных навук (2008), прафесар (2017). Кавалер ордэна «За заслугі перад Айчынай» II, III і IV ступені (2008, 2012, 2016).
Катэгорыя:Правадзейныя дзяржаўныя саветнікі Расійскай Федэрацыі 1-га класа Катэгорыя:Намеснікі Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі Катэгорыя:Міністры аховы здароўя Расійскай Федэрацыі Катэгорыя:Дактары эканамічных навук Катэгорыя:Жанчыны-палітыкі Расіі