Падго́рнаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Падгорная.

Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Гавінавіцкі сельсавет у складзе Быценскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Гавінавічы. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. З 14 кастрычніка 1957 года сельсавет у складзе Баранавіцкага раёнаПАДГОРНАЯ //  — С. 68. 30 ліпеня 1964 года цэнтр сельсавета, вёска Гавінавічы, атрымала назву ПадгорнаяУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).. 1 жніўня 1964 года Гавінавіцкі сельсавет перайменаваны ў ПадгорнаўскіРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 1 жніўня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071).. На 1 студзеня 1974 года ў склад Падгорнаўскага сельсавета ўваходзілі 4 населеныя пункты.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1000 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 94,6 % — беларусы, 2,9 % — рускія, 1,7 % — палякіЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 650 чалавек.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Былыя сельсаветы Быценскага раёна