Гары́ца (Sagina) — род кветкавых раслін сямейства .

Батанічнае апісанне Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны. Сцёблы тонкія, распасцёртыя або прыўзнятыя, галінастыя, вышынёй 4—25 см. Лісце простае, суцэльнае, дробнае, лінейна-ланцэтнае, вузкалінейнае ці шылападобнае, супраціўнае. Кветкі дробныя, з пяццю пялёсткамі, адзіночныя, у пазухах або ў суквеццях. Колер кветак белы, зеленаваты. Зрэдку колер кветак жоўты і інш. Плод — сухая каробачка.

Распаўсюджанне Расліны роду распаўсюджаны пераважна ва ўмераных паясах Паўночнага паўшар’я, у гарах Паўднёвай і Усходняй Афрыкі, Паўднёвай Амерыкі і ў Новай Зеландыі. Растуць на поймавых і вільготных лугах, на ўскрайках балот, па берагах вадаёмаў.

Віды Род налічвае каля 30 (19Sagina // The Plant List) відаў.

Згодна з The Plant List:

Гаспадарчае значэнне Лекавыя, кармавыя і дэкаратыўныя расліны.

Літаратура  — С. 77.

Спасылкі

Sagina // The Plant List Род сагина (мшанка) — Sagina L. // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru

Катэгорыя:Макрыцавыя