2019 год будзе адзначаны шэрагам падзей у астраноміі.
Падзеі 1 студзеня: Міжпланетны зонд НАСА «New Horizons» паспяхова праляцеў міма аб’екта паясы Койпера 2014 MU69 (Ультыма Туле). 3 студзеня: Касмічны апарат «Чан’э-4» упершыню сеў на цёмны бок Месяца. 13 лютага: Афіцыйна завершана місія марсахода «Апарцьюніці», які апошні раз выходзіў на сувязь у чэрвені 2018 года і прапрацаваў на планеце 14 гадоў. 10 красавіка: апублікаваны першы фотаздымак чорнай дзіркі. 17 красавіка: Астрафізікі ўпершыню зафіксавалі ў касмічнай прасторы гідрыд гелія (HeH⁺) — першае малекулярнае злучэнне, якое з’явілася пасля Вялікага выбуху. Малекула была выяўлена ў планетарнай туманнасці NGC 7027, якая знаходзіцца на адлегласці трох тысяч светлавых гадоў ад Зямлі ў сузор’і Лебедзя. 13 ліпеня: З касмадрома Байканур запушчана расійска-германская арбітальная астрафізічная абсерваторыя «Спектр-РГ». 22 ліпеня: Iндыйская АМС «Чандраян-2», на борце якой знаходзіўся першы індыйскі месяцаход «Праг’ям», стартавала да Месяца. 25 ліпеня: Астэроід «2019 OK» дыяметрам 100 метраў праляцеў на адлегласці 70 тысяч кіламетраў ад Зямлі.
Астранамічныя з’явы Дата Астранамічная з’ява 6 студзеня Частковае сонечнае зацьменне 21 студзеня Поўнае месяцавае зацьменне 2 ліпеня Поўнае сонечнае зацьменне 16 ліпеня Частковае месяцавае зацьменне 11 лістапада Праходжанне Меркурыя па дыску Сонца 26 снежня Кольцападобнае сонечнае зацьменне
Адкрытыя астранамічныя аб’екты
Нарадзіліся
Памерлі 21 верасня — Зігмунд Ен, першы і адзіны лётчык-касманаўт ГДР, першы немец у космасе (нар. 1937).
Зноскі
Катэгорыя:Гады ў астраноміі