Палане́чкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска Паланечка.

Гісторыя Упершыню быў утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Гарадзішчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР, з 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ішкалдзеўскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 20 мая 1957 года ў склад Галынкаўскага сельсавета перададзена вёска ЗадзвеяРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.. Сельсавет быў скасаваны 14 красавіка 1960 года, яго тэрыторыя была далучана да Вольнаўскага (4 населеныя пункты: Паланечка, Рэпічы, Серамовічы і Шчарбовічы) і Савіцкага (4 населеныя пункты: Бараціна, Дудзічы, Ішкалдзь і Петкавічы) сельсаветаўРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10..

Быў паўторна ўтвораны 21 ліпеня 1986 года ў складзе Баранавіцкага раёнаПАЛАНЭЧКА // С. 69. 26 чэрвеня 2013 года сельсавет быў скасаваны, усе населеныя пункты — Паланечка, Рэпічы і Шчарбовічы — былі далучаны да Вольнаўскага сельсавета.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 668 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года , з іх 78,1 % — беларусы, 18,9 % — палякіЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Баранавіцкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Гарадзішчанскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1986 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе