Во́страўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Востраў.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ляхавіцкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 17 красавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Гуцкага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 9 населеных пунктаў. 6 красавіка 1981 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Тухавіцкага сельсавета (3 населеныя пункты: вёскі Забер’е, Рагачы і Тухавічы), у склад Крывошынскага сельсавета перададзена вёска СтральцыРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 красавіка 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 14 (1676)..

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2134 чалавекіКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 94,6 % — беларусы, 2,3 % — рускія, 1,7 % — палякі, 0,7 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1618 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе