Годам малой радзімы аб’яўлены 2018—2020 гады ў Беларусі, аб чым Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў 9 лютага на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод лепшым работнікам аграрнай галіны рэспублікі. Прыняцце такога рашэння выклікалі разважанні аб важнасці малой радзімы ў лёсе кожнага чалавека. Прэзідэнт падкрэсліў, што настаў час кожнаму не толькі ўспомніць аб сваіх каранях, аб месцы, дзе засталася часцінка душы, але і аддаць доўг гэтаму кавалачку зямлі:

Мерапрыемствы 1 верасня 2018 года першы віцэ-прэм’ер Беларусі Аляксандр Турчын наведаў малую радзіму — Навагрудак — з мэтай афіцыйнага ўдзела ў Дне ведаў.

У 2020 годзе выдавецтва «Мастацкая літаратура» выдала да «Года малой радзімы» серыю «Нашы сімвалы» — зборнікі вершаў, казак і апавяданняў для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.

Спасылкі

2018 — Год малой радзімы ў Беларусі на Афіцыйным сайце Рэспублікі Беларусь Год малой радзімы на сайце «Белорусская лесная газета» 2018 год — Год малой радзімы на сайце газеты «Пастаўскі край» Год малой радзімы на Нацыянальным адукацыйным партале

Катэгорыя:2018 год у Беларусі Катэгорыя:2019 год у Беларусі Катэгорыя:2020 год у Беларусі