Бітва за Гар’ян — адна з бітваў грамадзянскай вайны ў Лівіі.
Бітва 13 жніўня паўстанцы атакавалі Гар’ян. Войскі апазіцыянераў былі ў добрай форме, у той час як сілы Кадафі адступалі. Тым не менш, лаялісты змаглі перагрупавацца і контратакавацьGaddafi defiant as rebels claim gains in west — Africa — Al Jazeera English. 14 жніўня паўстанцы заявілі, што нягледзячы на супраціў прыхільнікаў Кадафі, ім удалося захапіць 70 працэнтаў горадаAl Jazeera Libya Live Blog . Таксама з’явілася інфармацыя аб тым, што сілы ПНС цалкам захапілі населены пунктReuters. Libyan rebels say they attack town south of Tripoli . 15 жніўня паўстанцы заявілі пра поўную перамогуQaddafi Defiant As Libyan Rebels Enter Key Towns Near Tripoli. Прадстаўнік апазіцыянераў у гарах Нафуса заявіў: «Гар’ян цалкам знаходзіцца ў руках рэвалюцыянераў. Яны разбілі брыгаду Сахбана, галоўнае ўзброенае фарміраванне Кадафі ў Заходніх гарах. Яны захапілі лёгкае і цяжкае ўзбраенне брыгады»Gaddafi defiant, rebels put capital under siege . 17 жніўня ўрадавыя войскі распачалі спробу штурму Гар’янаRefugees Flee Libya Oil City as Qaddafi Forces Dig In. 18 жніўня лаялісты былі цалкам выбіты з горада, гэта пацвердзіў карэспандэнт Reuters. Прыхільнікі Кадафі адступілі на поўначLibyan rebels seize refinery, eye Tripoli .
Узяцце Гар’яна дазволіла паўстанцам пачаць наступленне на поўнач (у першую чаргу на Эз-Завію і Трыпалі).
Катэгорыя:Бітвы паводле алфавіта Гар’ян Катэгорыя:Жнівень 2011 года Катэгорыя:Канфлікты 2011 года Катэгорыя:2011 год у Лівіі