Ма́рчанскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Марчанкі.

Утвораны 16 ліпеня 1954 года як Кудзінскі сельсавет у складзе Мехаўскага раёна Віцебскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Саладухінскага і Хвошненскага сельсаветаўУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. Цэнтр — вёска Кудзіна. З 18 сакавіка 1958 года ў складзе Езярышчанскага раёна. 16 верасня 1960 года ў склад новаўтворанага Гуркінскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Валайкі, Есяновікі, Лапашкі, Лугавыя, Сіціна і Хвошна)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26. З 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 8 населеных пунктаў. 12 снежня 1977 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Марчанкі, сельсавет перайменаваны ў МарчанскіРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 12 снежня 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 5 (1559).. У 1987 годзе скасавана вёска ВоблыяРашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 лютага і 4 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).. 8 красавіка 2004 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Руднянскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области .

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 7 вёсак: Вадзянікі, Горкі, Гукалы, Дубраўка, Кудзіны, Марчанкі і Саладухі.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Гарадоцкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Езярышчанскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2004 годзе