Сяргей Леанідавіч Варане́ц (нар. , г. ) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыў у 1982 годзе архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (выкладчыкі В. І. Кожар, Воінаў, Г. У. Палянская, Г. А. Трушнікава, Ю. Н. Кішык, Чантурыя, Н. А. Зельтэн, І. Іода).
У 1982—2006 гадах працаваў архітэктарам, а пазней начальнікам архітэктурна-канструктарскай майстэрні № 3 у інстытуце «Магілёўграмадзянпраект»; галоўны архітэктар г. Магілёва (2006); намеснік старшыні камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Магілёўскага аблвыканкама, з 2007 года галоўны архітэктар Магілёўскай вобласці. Саветнік Беларускай акадэміі архітэктуры.
Член Саюза архітэктараў Беларусі з 2002 года.
Католік.
Творчасць Асноўныя працы: кінатэатр «Ветразь», 40-кватэрны жылы дом па вул. Мянжынскага, 80-кватэрны жылы дом па вул. Чалюскінцаў, 290-кватэрны жылы дом па вул. Гагарына, 108 кв. жылы дом па вул. Сіманава, Рэканструкцыя стадыёна «Спартак», рэканструкцыя лёгкаатлетычнага манежа з залай гульнявых відаў спорту па вул. 30 гадоў Перамогі, Цэнтр спорту і адпачынку па пр. Міру — усе ў Магілёве, рэканструкцыя і інтэр’еры філіяла гасцініцы «Магілёў», дзіцячы аздараўленчы комплекс у в. Прыбар Бялыніцкага раёна, інтэр’еры Палаца грамадзянскіх абрадаў, рэканструкцыя вул. Ленінскай, рэканструкцыя Камсамольскага сквера, рэканструкцыя рэстарана «Полі» пад фірменны магазін «Крышталь» з барам, рэканструкцыя спортбазы «Космас» — усе у Магілёве, адміністрацыйны будынак «Аховы» ў г. Бабруйску, рэканструкцыя галоўпаштамта, інтэр’еры рэстаранаў «Мадэрн», «Саломенка», рэканструкцыя і інтэр’еры магазіна абутку «Бадэн», інтэр’еры Магілёўскага філіяла Інстытута правазнаўства ў Магілёве, рэканструкцыя плошчы Леніна ў г. Бабруйску, касцёл Святога Антонія, жылы дом на скрыжаванні вул. Піянерскай і К. Лібкнехта, інтэр’еры Гарадскога дома культуры, навучальна-лабараторны корпус са спорткомплексам Беларуска-Расійскага ўніверсітэта — усе ў г. Магілёве.
Узнагароды Лаўрэат Нацыянальных фестываляў архітэктуры ў Брэсце, Гомелі, Мінску. Лаўрэат спецпрэміі «Дасягненне» Магілёўскага гарвыканкама (2005).
Сям’я У шлюбе з архітэктарам Ірынай Варанец.
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XXI стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Магілёва Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Члены Беларускага саюза архітэктараў Катэгорыя:Архітэктары Бабруйска Катэгорыя:Галоўныя архітэктары Магілёва Катэгорыя:Галоўныя архітэктары Магілёўскай вобласці