Адам Аляксандравіч Васкалей (нар. , в. Канюхі, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыў Пінскае ГПТВ-88 будаўнікоў, у 1974 годзе — архітэктурны факультэт Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута. У 1974—1979 гадах галоўны архітэктар Лунінецкага раёна і г. Лунінца; у 1979—1991 гадах галоўны архітэктар Пінска. У 1991—1995 гадах кіраўнік персанальнай творчай майстэрні Саюза архітэктараў. У 1995—1997 гадах намеснік дырэктары ВА «Гідрасельмаш». З 1997 па 2014 дырэктар Пінскай дзіцячай школы выяўленчага мастацтва. Абіраўся дэпутатам Пінскага гарсавета.
Член Саюза архітэктараў Беларусі з 1985 года па 2018.
Крымінальная справа У сакавіку 2015 года суд Пінскага раёна і горада Пінска прызнаў Адама Васкалея вінаватым у распусных дзеяннях у дачыненні да непаўналетніх і прысудзіў яму да чатырох гадоў пазбаўлення свабоды ў калоніі агульнага рэжыму. Аднак пракуратура палічыла прысуд занадта мяккім і падала касацыйны пратэст. Ужо 5 мая судовая калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда адмяніла прысуд і накіравала справу на паўторны разгляд. 12 чэрвеня суд прызнаў Васкалея вінаватым у тым ліку і ў гвалтоўных дзеяннях сексуальнага характару, прысудзіўшы яму да 10 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а таксама пакрыць агулам 270 млн рублёў маральнай шкоды пацярпелым.
Творчасць Кіраўнік і сааўтар распрацоўкі генпланаў і праектаў дэталёвай планіроўкі Лунінца і Пінска; аўтар асобных праектаў добраўпарадкавання і азелянення Пінска; кіраўнік і сааўтар праекта рэгенерацыі гістарычнага цэнтра Пінска. Аўтар уязнога знака ў Пінск, памятнага знака «У гонар першага бою партызанскага атрада В. З. Каржа», праектаў праваслаўнай царквы ў в. Сошна Пінскага раёна, Дамоў малітваў у Баранавічах і Пінску.
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Пінска Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Члены Беларускага саюза архітэктараў Катэгорыя:Галоўныя архітэктары Лунінца Катэгорыя:Галоўныя архітэктары Пінска Катэгорыя:Дэпутаты Пінскага гарадскога Савета дэпутатаў