Шчарчо́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Шчарчова.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Шчэрчаўскі сельсавет у складзе Шарашоўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Шчэрчава. З 17 снежня 1956 года ў складзе Пружанскага раёна. 15 студзеня 1962 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бродскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).. У 1964 годзе ў склад Крыніцкага сельсавета перададзена вёска ЯсеньРашэнні выканкома Брэсцкага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 25 лютага, 14 красавіка і 1 чэрвеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 23 населеныя пункты. 5 сакавіка 1981 года сельсавет перайменаваны ў Шчарчоўскі, а яго цэнтр — у Шчарчова.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 867 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 86,2 % — беларусы, 6,6 % — украінцы, 5,8 % — рускія, 1,0 % — палякіЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 606 чалавек.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Шарашоўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе