Ро́ўбіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Роўбіцк.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Шарашоўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Роўбіцкая. З 17 снежня 1956 года ў складзе Пружанскага раёна. 11 чэрвеня 1962 года да сельсавета далучана частка тэрыторыі скасаванага Папялёўскага сельсавета (населеныя пункты Нікар і Хвойнік)Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 чэрвеня 1962 года // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 25 (984).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 7 населеных пунктаў.

7 верасня 2006 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Сухопальскага сельсавета.

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 7 вёсак: Бабінец, Глушэц, Ляўкі, Прыкалесь, Роўбіцк, Хвойнік, Чадзель.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Пружанскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Шарашоўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2006 годзе