Казачызна, таксама Казі́цішкіс () вёска ў Ігналінскім раёне Уцянскага павета Літвы. Адміністрацыйны цэнтр Казіцішкіскай сянюніі. Размешчана каля аўтамабільнай дарогі , за 11 км на поўнач ад Ігналіны, на рацэ Швагіне і Гілучэйскім возеры, каля Аўкштайцкага нацыянальнага парку.

Гісторыя Вялікае Княства Літоўскае Упершыню Казачызна ўпамінаецца ў XVII стагоддзі як двор у Браслаўскім павеце Віленскага ваяводства.

У XVIII стагоддзі Казачызна перайшла да Бутлераў, якія ў 1745 годзе заснавалі тут манастыр базыльянаў з царквой Раства Багародзіцы.

Пад уладай Расійскай імперыі У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Казачызна апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Новааляксандраўскім павеце Ковенскай губерні. У XIX стагоддзі мястэчка знаходзілася ў валоданні Беліковічаў.

На 1893 год у Казачыне было 3 двары.

Найноўшы час 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Казачызна абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР. У 1920 годзе Казачызна апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

З пачаткам Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 года ўлады СССР перадалі Казачызну Літве. Насельніцтва

Славутасці Касцёл Святога Станіслава (1908)

Страчаная спадчына Царква Раства Багародзіцы і манастыр базыльянаў (1745)

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Казіцішкіская сянюнія Катэгорыя:Населеныя пункты Ігналінскага раёна