Антон Шэдлер ( ; 24 чэрвеня 1742, Лінц — 6 верасня 1794, ПолацкGrzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.) — езуіцкі святар і педагог.
Біяграфія
Уступіў у Таварыства Ісуса 28 кастрычніка 1760 г. у Трэнчыне. Вывучаў тэалогію ў Грацы (1766—1770). Прапаведнік эрцгерцагіні Аўстрыйскай Марыі Ганны (сястры Іосіфа ІІ Габсбурга) у Клагенфурце.
У 1785 г. пераехаў на БеларусьИнглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — C. 134.. Прафесар нямецкай мовы (1785—1786, 1788—1794), памочнік магістра навіцыяту (1787—1790) і прэфект бібліятэкі (1791—1794) у Полацкім езуіцкім калегіумеCatalogs SJ 1774—1829. Russiae. . Выступаў з казаннямі для нямецкамоўных вернікаў у полацкім касцёле Св. СтэфанаZałęski, S. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1773—1905. Cz. 1 : 1773—1820. — Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1907. — s. 332..
Пераклаў з нямецкай мовы на лаціну, адаптаваў да навучальных патрэб і выдаў (верагодна, у 2-х частках) працу Ёзэфа Пергмаера (Joseph Pergmayer) Collectio meditationum pro octiduana recollectione in exerciti. Sancti P. N. Ignatii. Ad usum scholasticorum Soc. Jesu. (Полацк, 1793 (2-е выданне выйшла без пазначэння году ў час існавання Полацкай езуіцкай акадэміі) і 1794)Brown, J. Biblioteka pisarzów assystencyi polskiej Towarzystwa Jezusowego / J. Brown; przeł. W. Kiejnowskiego. — Poznań : w komisie i czcionkami L. Merzbacha, 1862. — s. 366.Баўтовіч, М. Кнігадрук у Полацку ад 1774 г. да 1829 г. / М. Баўтовіч // Кнігадрук у Полацку (1774—1829): Бібліяграфічнае выданне / укладальнік М. Баўтовiч. — Полацк: Выдавецкая ініцыятыва «Полацкая ляда», 2018. — C. 40, 43, 180—181..
Літаратура Баўтовіч, М. Кнігадрук у Полацку ад 1774 г. да 1829 г. / М. Баўтовіч // Кнігадрук у Полацку (1774—1829): Бібліяграфічнае выданне / укладальнік М. Баўтовiч. — Полацк: Выдавецкая ініцыятыва «Полацкая ляда», 2018. — 204 с. Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — 632 с. Brown, J. Biblioteka pisarzów assystencyi polskiej Towarzystwa Jezusowego / J. Brown; przeł. W. Kiejnowskiego. — Poznań : w komisie i czcionkami L. Merzbacha, 1862. — 501 s. Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków: Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s. Załęski, S. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1773—1905. Cz. 1 : 1773—1820. — Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1907. — 517 s.
Катэгорыя:Езуіты Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Полацкага езуіцкага калегіума