Людвік Жавускі (, ; 14 жніўня 1753, Беларусь — 25 жніўня 1812, ОршаGrzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.) — дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў, педагог.
Уступіў у Таварыства Ісуса 9 жніўня 1770 года ў Вільні. Каля 1780 года высвечаны ў Полацку на ксяндза. Вывучаў тэалогію ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1783—1786). Выкладаў рыторыку ў Полацку (1878—1788) і рускую мову ў Оршы (1788—1789). Прэфект школ у Магілёве (1789—1790), пракуратар па спрэчных справах правінцыі ў Полацку (1790—1797) і Віцебску (1797—1798). У 1798—1812 гадах — пракуратар правінцыі, а ў 1798—1803 гадах адначасова яшчэ і рэктар Віцебскага езуіцкага калегіумаCatalogs SJ 1774—1829. Russiae. .
Літаратура Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków: Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
Катэгорыя:Езуіты Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Полацкага езуіцкага калегіума Катэгорыя:Выкладчыкі Полацкага езуіцкага калегіума Катэгорыя:Выкладчыкі Аршанскага езуіцкага калегіума Катэгорыя:Выкладчыкі Магілёўскага езуіцкага калегіума Катэгорыя:Выкладчыкі Віцебскага езуіцкага калегіума