Мікалай Канстанцінавіч Гюбенет (10 жніўня 1862 — 9 сакавіка 1931) — расійскі грамадскі дзеяч і палітык, дэпутат Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі III склікання ад Магілёўскай губерні. Уваходзіў у фракцыю нацыяналістаў.
Біяграфія Нарадзіўся 10 жніўня 1862 года ў Харкаўскай губерні. Пачаў службу ў 1889 годзе ў канцылярыі Магілёўскага дваранскага дэпутацкага сходу. Ганаровы міравы суддзя Чэрыкаўскага ўезда. Старшыня ўезднай па сялянскіх справах прысутнасці і Клімавіцкага павятовага з’езду. Маршалак Клімавіцкага павета.
У 1907 годзе быў абраны членам Дзяржаўнай думы ад Магілёўскай губерні. Уваходзіў у рускую нацыянальную групу, з 1909 года - рускую нацыянальную фракцыю.
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі быў арыштаваны, сядзеў у Петрапаўлаўскай крэпасці, збег, эміграваў у Латвію.
Памёр у 9 сакавіка 1931 года ў Рызе. Пахаваны ў Рызе на Пакроўскіх могілках.
Узнагароды Ордэн Святога Станіслава 2-й ступені (1901 год) Ордэн Святой Ганны 2-й ступені (1905 год) Медаль «У памяць валадарання імператара Аляксандра III» Медаль «За працы па першым усеагульным перапісе насельніцтва» Медаль «У памяць 300-годдзя валадарання дому Раманавых»
Катэгорыя:Маршалкі шляхты Катэгорыя:Члены Усерасійскага нацыянальнага саюза Катэгорыя:Члены рускай нацыянальнай фракцыі Катэгорыя:Правадзейныя стацкія саветнікі Катэгорыя:Кавалеры ордэна Святога Станіслава 2 ступені Катэгорыя:Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені Катэгорыя:Зняволеныя Петрапаўлаўскай крэпасці Катэгорыя:Рускія эмігранты першай хвалі ў Латвіі Катэгорыя:Постаці Магілёўскай губерні Катэгорыя:Члены Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі III склікання Катэгорыя:Члены Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі ад Магілёўскай губерні