Зігнема (Zygnema) — род ніткавых зялёных водарасцей сямейства зігнемавых.

Апісанне Ніткі доўгія (5—60 мкм), негалінастыя, у тоўстым слізістым чахле, свабодна плаваюць або прымацаваны да субстрату рызоідамі, пры неспрыяльнх умовах лёгка распадаюцца на асобныя клеткі.

злева|міні|Клеткі зігнемы Клеткі зігнемы багатыя дубільнымі рэчывамі, цыліндрычныя, даўжыня аднолькавая з шырынёй ці ў 4 разы большая. Характэрнай асаблівасцю з’яўляюццца 2 буйныя, зоркападобныя хларапласты, кожны з буйным пірэноідам. Клетачнае ядро цэнтральнае.

Пашырэнне Апісана звыш 100 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары, пераважна ў прыбярэжнай зоне вадаёмаў, стаячых ці слабапраточных водах. На Беларусі зігнема адзначана ў азёрах, рэках, сажалках, ручаях, канавах, лужынах.

Асаблівасці біялогіі Размнажэнне вегетатыўнае (часткамі ніткі ці асобнымі клеткамі) і полавае — лесвічная, радзей бакавая кан’югацыя.

Літаратура Міхеева Т. М. Зігнема //

Катэгорыя:Харавыя водарасці